Мікала́й Фё́даравіч Турцэ́віч (1914, в. Каўбасічы Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 14 студзеня 1940) — лейтэнант, камандзір узвода, Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Каўбасічы Мінскай губерніЦяпер — Турцэвічы, , Гомельская вобласць, Беларусь у сялянскай сям’і. БеларусУзнагародны ліст Мікалая Фёдаравіча Турцэвіча. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1936 года. З 1937 года — курсант Вяземскага ваеннага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у 1939 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
Камандзір узвода матарызаванай роты 175-га асобнага разведвальнага батальёну (150-ая стралковая дывізія, 13-ая армія, Паўночна-Заходні фронт), кандыдат у члены УКП(б) лейтэнант Мікалай Турцэвіч праславіўся 14 студзеня 1940 года ў раёне мыса Патаніемі.
Атрымаўшы задачу разведаць сістэму агню на мысе, Мікалай Турцэвіч са сваім узводам падышоў да драцяной загароды, прарабіў у ёй праходы і атакаваў ворага, у выніку чаго была ўскрыта варожая сістэма агню. Але камандзір узвода загінуў у гэтым баі 14 студзеня 1940 года. Пахаваны каля пасёлка Сапёрнае ў Прыазерскім раёне , паблізу ад месца гібелі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» лейтэнанту Турцэвічу Мікалаю Фёдаравічу пасмяротна нададзена званне Герой Савецкага Саюза.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза; Ордэн Леніна
Памяць Родная вёска Каўбасічы перайменавана ў яго гонар на Турцэвічы.
Літаратура
Турцевич Николай Фёдорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 637. — 737 с. — С. 543—544
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны