Пасе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Паселічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Веляцінскага, Звіняцкаўскага, Мархлеўскага і Пудакоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 30 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Небытаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гарошкаў, Карчовае, Кастрычнік і Чырвоны Араты)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)..
17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Каралін і СокалРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов . 29 снежня 2009 года пасёлак Карпілаўка быў пераўтвораны ў вёску, а вёска Пятраш — у пасёлакРешение Хойникского районного Совета депутатов от 29.12.2008 № 108 О переименовании сельских населенных пунктов Хойникского района. 2 лістапада 2009 года ліквідаваны пасёлак Чырвоная ЗараРешение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района . 20 мая 2010 года ліквідавана вёска Карпілаўка, а яе тэрыторыя далучана да аграгарадка ВеляцінРешение Хойникского районного Совета депутатов от 20 мая 2010 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поселичского сельсовета . 21 верасня 2010 года ліквідавана вёска ГарошкаўРешение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района , 15 лістапада 2018 года — вёска БерасцечкаРешение Хойникского районного Совета депутатов от 15 ноября 2018 г. № 33 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Хойникского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1265 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 2,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 994 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе