Муга́т (ад "магі"), таксама вядомыя як люлі і джугі (ад "самотны") — індаеўрапейскі народ паўднёваазіяцкага паходжання ў Сярэдняй Азіі. Атаесамляюцца з сярэднеазіяцкімі цыганамі. Кампактна жывуць на поўдні Узбекістана, Таджыкістана і Кыргызстана. У выніку міграцый канца XX ст. - пачатку XXI ст. некаторыя групы мугат пасяліліся ў Расіі і іншых краінах СНД.
Паходжанне Большасць мугат лічаць сябе тубыльцамі Сярэдняй Азіі. Распаўсюджаны версіі пра тое, што яны з'яўляюцца нашчадкамі палонных або служак з Індыі, захопленых у сярэднявеччы цюркскімі заваёўнікаміЦыгане-люли: Музыкальный талант, секретный язык и перспективы на будущее. Блізкасць іх роднай мовы да дамары можа сведчыць аб адзіным паходжанні мугат і дом.
Культура Да сярэдзіны XX ст. мугат вялі качавы або паўкачавы лад жыцця. Займаліся дробным рамяством, жабрацтвам, гаданнем, арганізоўвалі забавы. Так, у канцы XIX ст. у раёне Самарканда жыло каля 500 мугат. Вялікую частку года яны вандравалі асобнымі табарамі, ад 10 да 20 шатроў у кожным. Узімку арандавалі хаты ці гаспадарчыя пабудовы ў мясцовых жыхароў. Галоўнымі заняткамі былі конегадоўля, апрацоўка драўніны, жабрацтва, магіяУзбекистан: Нищих нет, все счастливы и иногда сыты (видео). У Ташкенце да нашых дзён існуе асобны квартал Люлі-махаляМой Узбекистан - Люли, дзе сяліліся мугат. Звычай ранніх эндагамных шлюбаў на прадстаўніцах свайго народа садзейнічаў адасабленню мугат ад суседніх народаў. Абмежаваны арэал качэўяў прывёў да ўзнікнення тэрытарыяльных груп накшталт куканіхо, самаркандыхо, бухарагі. Акрамя таго, захоўваліся сямейныя і патранімічныя абшчыны тупар.
З другой паловы XX ст. сяліліся на сталае месца жыхарства каля буйных гарадоў, аднак захоўвалі многія старыя звычаі. Улетку на дварах выстаўлялі намёты, практыкавалі раннія шлюбы, займаліся жывёлагадоўляй. У нашы дні мугат звычайна трымаюць дробную гаспадарку, займаюцца зборам сыравіны для ўтылізацыі, жабрацтвам, рамонтам старых рэчаў і г. д.
Рэлігія Большасць вернікаў спавядае іслам.
Мова Мова мугат належыць да арыйскай моўнай групы, утрымоўвае вялікую колькасць слоў цюркскага, іранскага, арабскага паходжання. Шырока распаўсюджана выкарыстанне таджыкскай мовы.
Літаратура Elena Marushiakova, Vesselin Popov. Gypsies of Central Asia and Caucasus. — London: Palgrave Macmillan, 2016.
Катэгорыя:Цыганы Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Узбекістана Катэгорыя:Народы Таджыкістана Катэгорыя:Народы Кыргызстана