Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (,  — ) — беларускі , краязнавец.

Біяграфія Вучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскайhttp://maaspb.by/sumnaya-navina-2/ і Зоркаўскайhttp://www.zorka-upk.guo.by/o-shkole/istoriya-shkolyi школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.

Творчасць Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Узнагароды У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»

Спасылкі Бібліятэкі-юбіляры Зубкоўскі, Браніслаў Аляксандравіч Пайшоў з жыцця пісьменнік-краязнавец Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі