BMW Х5 E70 — другое пакаленне баварскага красовера X5. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў жніўні 2006 года на аўтасалоне ў Парыжы. Продаж стартаваў у лістападзе 2006 года ў Паўночнай Амерыцы і на пачатку 2007 года ў Еўропе, якія скончыліся ў канцы 2013 . Як і папярэднік E53, другое пакаленне збіралася на заводзе ў ЗША.
Аўтамабіль аснашчаўся разнастайнымі электроннымі сістэмамі. У базавае абсталяванне машыны ўваходзілі: Сістэма поўнага прывада xDrive з пераменным круцільным момантам. Сістэма дынамічнага кантролю ўстойлівасці DSC. Антыблакіровачная сістэма ABS. Сістэма дыферэнцыяльнага тармажэння ADB-X. Сістэма аўтаматычнага кантролю ўстойлівасці ASC-X. Сістэма кантролю ўстойлівасці пры праходжанні паваротаў CBC. Сістэма дынамічнага кантролю за тармажэннем DBC. Сістэма абмежаванні хуткасці спуску HDC. 6 падушак бяспекі.
Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст NHTSA ў 2013 годзе: Удар спераду па вадзіцелю: 3 з 5 зорак Удар спераду па пасажыру: 3 з 5 зорак Удар ускраем вадзіцелю: 5 з 5 зорак Удар ускраем пасажыру: 5 з 5 зорак Удар па бакавым стойкам: 5 з 5 зорак Перакульванне: 17,4%
Рэстайлінг У 2010 годзе мадэль была падвергнутая рэстайлінгу. Змены закранулі пярэднюю і заднюю святлатэхніку, пярэдні бампер і крылы. Атмасферныя маторы — 3 л. (3.0i) і 4,8 л (4.8i) замянілі на турбіраваныя аналагі — 3 л. (3.5i) і 4,4 л. (5.0i). Зменам не падвергнуўся толькі матор ад зараджанай версіі М 4,4 л.
6-ці ступеньчатая каробка перадач была заменена на 8-мі ступеньчатую.
Больш таго, пры змене выхлапной сістэмы на Hamann, змяняецца блок (серыйны нумар f269h31) які знаходзіцца каля педалі. Блок таксама здымае абмежаванні аўтамабіля, г. зн. аўтамабіль зможа разагнацца да адзнакі ў 299 км/г. Гэтак жа заводам вытворцам быў усталяваны чып на блоку выхлапной сістэме які дае аўтамабілю дадатковыя 87 конскіх сіл.
Дызельныя рухавікі памянялі магутнасць — 30d — 245 к. с., 40d — 306 к.с.
Рухавікі
Мадэль 3.0 si 4.4 i 4.4 i (M) 4.8 i 3.0 d 3.0 sd Аб'ём, см3 2996 4395 4395 4799 2993 2993 Размяшчэнне цыліндраў Р6 V8 V8 V8 Р6 Р6 Максімальная магутнасць кВт (к.с.) пры аб./хв 200(272)/6650 298(407)/5500 408(555)/6000 261(355)/6300 173(235)/4000 210(286)/4400 Максімальны круцільны момант Н·м пры аб./хв 315/2750 600/1750-4500 680/1500-5650 475/3400-3800 520/2000-2750 580/1750-2250 Максімальная хуткасць, км/г 225 240 250 (275 з пакетам M driver’s Package) 240 210 235 Разгон 0—100 км/г, сек 8.1 5.5 4.7 6.5 8.1 7.0 Расход паліва, л/100 км у горадзе за горадам змяшаны цыкл 13.7 8.2 10.2 17.5 9.6 12.5 19.3 10.8 13.9 16.9 9.2 12.0 10.2 6.9 8.1 10.3 7.0 8.2 Выкід CO2, г/км 244 292 325 286 214 216
Спасылкі X5 на афіцыйным сайце BMW
Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х E70 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Поўнапрывадныя аўтамабілі