BMW E36 — трэцяе пакаленне BMW 3-й серыі.

Выпускалася ў 1990–2000 гадах. Усяго выраблена 2 283 600 аўтамабіляў.

Мадэльны шэраг thumb|left| Машына стала даўжэй, вышэй і шырэй сваёй папярэдніцы, а павелічэнне на 130 мм колавай базы выявілася ў большай прасторы для пасажыраў на заднім сядзенні.

Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1990 годзе ў Еўропе як мадэль 1991 года, а ў ЗША і Канадзе як мадэль 1992 года.

Продажы чатырохдзвернага седана стартавалі восенню 1991 года пры захаванні выпуску двухдзвернага седана E30 у 1991 годзе. BMW дадала ў мадэльны шэраг самастойны кузаў купэ. Дызайн купэ ствараўся літаральна з нуля — дызайнер Лютэ быў накіраваны на атрыманне дасканалых прапорцый — ён змяніў кожную панэль кузава, не запазычаўшы ў седана нават фары і заднія ліхтары.

Выпуск кабрыялета быў адкладзены да 1994 года. Продажы версіі ўніверсал стартавалі ў тым жа 1995 годзе. У ЗША дадзеная мадэль не прадавалася.

Седаны былі замененыя новай мадэллю ў 1998 годзе. Кабрыялеты, купэ і ўніверсалы выпускаліся да 1999 года ўключна.

Compact thumb|left| thumb| У 1994 годзе дэбютавала мадэль Compact з кузавам трохдзверны хэтчбек. У параўнанні з седанам колавая база скарочана на 23 см.

У якасці базавага ўсталёўваўся 1,6-літровы 8-клапанны рухавік мадэлі M4316B (102 к.с.), а з 1999 года аўтамабілі пад пазначэннем 316i сталі аснашчацца рухавіком большай магутнасці: M4319B аб'ёмам 1,9 л (105 к.с.).

318ti абсталёўвалася 1,9-літровым рухавіком магутнасці 140 к.с. У якасці максімальнай прапаноўвалася мадыфікацыя 323i з шасціцыліндравым рухавіком 2,5 л (170 к.с.). Дызельны 318tds меў аб'ём 1,7 л (90 к.с.).

Пярэдняя падвеска — тыпу McPherson — такая ж, як на ўсёй серыі E36. Задняя — з дыяганальнымі рычагамі і паўнезалежнай бэлькай, у адрозненне ад астаніх мадыфікацый, якія мелі шматрычажную падвеску.

Храналогія выпускуBMW 3er Compact (1994-2000): Ein Typ für Aufsteiger // autobild.de сакавік 1994 — дэбют мадэлі 316i Compact; верасень 1994 — 318ti; верасень 1995 — 318tds; верасень 1997 — 323ti; жнівень 2000 — заканчэнне вытворчасці.

M3 thumb|купэ BMW M3 У лютым 1992 года была прадстаўлена новае пакаленне M3 на базе купэ E36. У 1994-м да кузава купэ дадаліся версіі седан і кабрыялет. Гэтае пакаленне М3 стала першым, якое было абсталявана шасціцыліндравым маторам — 3,0-літровы рухавік развіваў 286 к.с. і 320 Нм.

Восенню 1995 года з’явілася мадэрнізаваная версія М3. Аўтамабіль атрымаў 3,2-літровы рухавік (321 к.с., 350 Нм), 6-ступеньчатую каробку перадач, дапрацаваную хадавую частку з новымі наладамі падвескі і больш "кароткай" рулявой рэйкай. Праз паўтара года была прапанавана 6-ступеньчатая рабатызаваная каробка SMG.

Вытворчасць М3 Е36 была завершана ў 1999 годзе. У агульнай колькасці за 7 гадоў было выраблена 71 242 аўтамабіля.

Спецыяльныя версіі M3R — спецыяльная серыя для АўстралііЗал славы: Самые интересные спецверсии BMW M3 // motor.ru . Рухавік распрацоўваўся сумесна з Schnitzer Motorsport, у выніку яго магутнасць была павялічана да 324 к.с. Далейшую даводку мадэлі ажыццявіла каманда былога пілота Формулы-1 Фрэнка Гарднера: машыны атрымалі счапленне і тормазы кампаніі AP Racing, больш жорсткія спружыны і амартызатары, а таксама карданны вал ад купэ 8-серыі. Усяго пабудавана 15 машын M3R, тры з іх былі падрыхтаваныя для ўдзелу ў гонках. M3 GT — версія, створаная для амалагацыі гоначнай мадэлі, якая выступала ў серыях FIA GT і IMSA GT. Магутнасць рухавіка S50B30 была павялічана да 295 к.с. і 322 Нм за кошт ўжывання новых электроннага кіравання і размеркавальных валаў. У падвесцы змены зведалі спружыны і амартызатары. Выпуск ішоў з лютага па чэрвень 1995 года. Усяго было сабрана 350 асобнікаў, а таксама шэсць прататыпаў. M3 Lightweight — мадыфікацыя з паменшанай вагой за кошт адмовы ад шумаізаляцыі, аўдыёсістэмы і кандыцыянера, а таксама з’яўлення карбонавых элементаў аздаблення інтэр’еру. Рухавік магутнасці 243 к.с. (амерыканская версія S50B30) заставаўся стандартным. Усяго было выраблена 126 адзінак, з іх 11 прататыпаў. Усе машыны былі пафарбаваныя ў белы колер, а на капоце і левым пярэднім крыле была налепка клятчастага сцяга колераў BMW Motorsport.

Рухавікі + Мадэль Рухавік Дыяметр × ход поршня Ступень сціску Макс. магутнасць Макс. круцільны момант Паскарэнне 0-100 км/г Макс. хуткасцьБензінавыя 316i R4, 1,6 л (1596 см³), SOHC 84,00 мм × 72,00 мм 9,7 (9,1):1 102 (100) к.с. (75 (73) кВт) пры 5500 аб/хв 150 (141) Н•м пры 3900 (4250) аб/хв 12,7 (13,0) с 195 (192) км/г 318i R4, 1,8 л (1796 см³), SOHC 84,00 мм × 81,00 мм 9,7 (8,8):1 115 (113) к.с. (85 (83) кВт) пры 5500 аб/хв 168 (162) Н•м пры 3900 (4250) аб/хв 11,3 (11,5) с 198 (196) км/г 318iS R4, 1,8 л (1796 см³), DOHC 84,00 мм × 81,00 мм 10,0:1 140 к.с. (103 кВт) пры 6000 аб/хв 175(180) Н•м пры 4500(4300) аб/хв 10,2 с 213 км/г 320i R6, 2,0 л (1991 см³), DOHC 80,00 мм × 66,00 мм 11,0:1 150 к.с. (110 кВт) пры 5900 аб/хв 190 Н•м пры 4200 аб/хв 9,8 с 214 км/г 323i R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC 84,00 мм × 75,00 мм 10,5:1 170 к.с. (125 кВт) пры 5500 аб/хв 245 Н•м пры 3950 аб/хв 8,0 с 227 км/г 325i R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC 84,00 мм × 75,00 мм 10,5:1 192 к.с. (141 кВт) пры 5900 аб/хв 245 Н•м пры 4700 аб/хв 8,0 с 233 км/г 325iS R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC 84,00 мм × 75,00 мм 10,5:1 192 к.с. (141 кВт) пры 5900 аб/хв 245 Н•м пры 4700 аб/хв 7,8 с 206 км/г 328i R6, 2,8 л (2793 см³), DOHC 84,00 мм × 84,00 мм 10,2:1 193 к.с. (142 кВт) пры 5300 аб/хв 280 Н•м пры 3950 аб/хв 7,3 с 236 км/г M3 R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC 86,00 мм × 85,80 мм 10,9:1 286 к.с. (210 кВт) пры 7000 аб/хв 320 Н•м пры 3600 аб/хв 6,0 с 250 км/г M3 Evo R6, 3,2 л (3201 см³), DOHC 86,40 мм × 91,00 мм 11,3:1 321 к.с. (236 кВт) пры 7400 аб/хв 350 Н•м пры 3250 аб/хв 5,5 с 254 км/г M3 GT R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC 86,00 мм × 85,80 мм 10,8:1 295 к.с. (217 кВт) пры 7000 аб/хв 323 Н•м пры 3900 аб/хв 5,9 с 250 км/г M3 (ЗША) R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC 86,00 мм × 85,80 мм 10,5:1 243 к.с. (179 кВт) пры 6000 аб/хв 305 Н•м пры 4250 аб/хв 6,0 с 220 км/гДызельныя 318 tds R4, 1,7 л (1665 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем 80,00 мм × 82,80 мм 22,0:1 90 к.с. (66 кВт) пры 4400 аб/хв 190 Н•м пры 2000 аб/хв 13,5 с 183 км/г 325 td R6, 2,5 л (2497 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем 80,00 мм × 82,80 мм 22,0:1 118 к.с. (87 кВт) пры 4800 аб/хв 220 Н•м пры 2400 аб/хв 12,0 с 198 км/г 325 tds R6, 2,5 л (2497 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем 80,00 мм × 82,80 мм 22,0:1 143 к.с. (105 кВт) пры 4800 аб/хв 260 Н•м пры 2200 аб/хв 10,4 с 214 км/г

Бяспека

BMW E36 паказала сябе даволі дрэнна ў тэсце Euro NCAP. Адзначана дэфармацыя пярэдняй стойкі, траўманебяспечная пярэдняя панэль і слабая абарона пешаходаў у выпадку наезду. У выніку аўтамабіль атрымаў толькі паўтары зоркі з чатырох магчымых.

Вытворчасць +Статыстыка вытворчасці BMW e36Краіна199119921993199419951996199719981999Германія253,300349,800355,200350,900310,600218,900234,900150,00060,000

Цана +Цана BMW e36 ў Германіі ў 1998 годзеAutokatalog 41. jahresausgabe 1997-1998 Vereinigte Motor-Verlage GmbH & Co. KG, StuttgartМадэльМагутнасць, к.с.Цана седана, DMЦана купэ, DMЦана ўніверсала, DMЦана кабрыялета, DMЦана кампакта, DM316i102460004160042200 -35200318i11543200 -4570055400 -318is/ti140 -48800 - -40000320i15049200528005170061500 -323i170528005630055300 — 47900325i192 — 328i19357800594006030068000 -318tds9042600 -45100 -38200325td11549100 - - - -325tds14351600 -54100 - -M33218910089100 -98100 -

BMW Art Car №13 thumb|200пкс|Art Car №13 — BMW M3 GTR BMW M3 GTR E36, распісаны Сандра Чыа ў 1992 годзе, стаў трынаццатым Sandro Chia BMW Touring racer, 1992 // artcar.bmwgroup.com BMW Art Car: 1992 BMW 3-Series Racing Prototype // bmwartcarcollection.com .

Відэа Краш-тэст Euro NCAP, 1997 год

Спасылкі

Official BMW 3 Series BMW E36 Compact: проще не значит хуже // abw.by Легенды 90-х: Audi быстрее Porsche и "самый лучший" BMW // abw.by

Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х E36 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта