Стэфан Караль Якабельскі (польск. Stefan Karol Jakobielski, 11 жніўня 1937 года ў Варшаве) — польскі гісторык, археолаг, філолаг, эпіграфіст. Адзін з піянераў нубіялогіі. Удзельнік археалагічных экспедыцый у Фарасе, Тэль-Атрыбе, Пальміры, Дэйр эль-Бахры і Каср Ібрыме, кіраўнік археалагічных работ у Старой Данголе.

Біяграфія Нарадзіўся 11 жніўня 1937 года ў Варшаве, яго бацькамі былі Караль Якабельскі і Галіна з дому Гжымала (Grzymała). Снончыў ліцэй імя С. Малахоўскага ў Плоцку. У 1954 годзе пачаў навучанне ў Варшаўскім універсітэцеM. Górzyński, Gawędy o Małachowiakach, с. 195—196..

З пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя прымаў удзел у археалагічных раскопках у Фарасе, якія праводзіліся прафесарам Казімежам Міхалоўскім. З 1961 года працаваў у экспедыцыі каптолагам, займаўся дакументацыяй і апрацоўкай надпісаў. Прымаў удзел у ключавых работах у Фарасе — у сезоне 1961/62 выяўленні сабора з фрэскамі. У наступных двух экспедыцыях (1962—1963 і 1963—1964), удзельнічаў ў пераносе фрэсак з сцен сабора і дакументацыі знаходакK. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 258—259., выстаўленых у цяперашні час у Галерэі Фарас імя Казімежа Міхалоўскага ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. У пачатку 60-х гадоў Якабельскі працаваў пры даследаваннях шматлікіх іншых археалагічных помнікаў. У 1962 годзе ён прымаў удзел у экспедыцыі ў Тэль-Атрыбе як археолаг-эпіграфістK. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 239. і ў экспедыцыі ў ПальмірыK. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 242.. На гэтым жа становішчы працаваў у Дэйр эль-Бахры ў сезоне 1962—1963 падчас археалагічных пошукаў на верхнім двары храма Хатшэпсут, а таксама ў час раскопак на тэрыторыі храма Тутмоса IIIK. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 253.. У 1968 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1966—2006 гады Стэфан Якабельскі быў кіраўніком раскопак нубійскіх археалагічных помнікаў у ДанголеW.A. Daszewski, 50 Years of Polish Excavations in the Eastern Mediterranean — the Polish Centre of Mediterranean Archaeology of Warsaw University, у: 50 years of Polish excavations in Egypt and the Near East. Acts of the Symposium at the Warsaw University 1986, рэд. S. Jakobielski, J. Karkowski, с. 42.Stara Dongola , Zakład Archeologii Śródziemnomorskiej Polskiej Akademii Nauk.. У рамках гэтых даследаванняў быў, у прыватнасці, знойдзены Манастыр св. Тройцы. Справаздачы з раскопак Якабельскі публікаваў на старонках часопісу «Dongola Studien». У 2006 годзе работы ў Данголе ўвянчаліся выставай у Нацыянальным музеі ў Варшаве Польскія раскопкі ў Старой Данголе. 45 гадоў археалагічнага супрацоўніцтва з СуданамS. Jakobielski, M. Martens-Czarnecka, Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem., сукуратарам якой быў доктар Якабельскі. На выставе былі паказаны экспанаты з музея ў Хартуме, выяўленыя падчас шматлікіх экспедыцый ЯкабельскагаW pustyni i w słońcu. Polskie wykopaliska w Starej Dongoli, Culture.pl..

З 1972 па 1974 год па запрашэнні Таварыства даследаванняў Егіпта (Egypt Exploration Society)Stefan Jakobielski Dr , Zakład Archeologii Śródziemnomorskiej Polskiej Akademii Nauk. ён у якасці археолага-эпіграфіста ўдзельнічаў у англа-амерыкана-польскай археалагічнай экспедыцыі ў Каср ІбрымеK. Michałowski, Od Edfu do Faras, с. 268..

У перыяд 1974—2002 Якабельскі займаў пасаду кіраўніка Лабараторыі нубіялогіі ў Цэнтры міжземнаморскай археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова узначальваў Майстэрню архітэктурна-археалагічнай дакументацыі. З 1974 па 1989 год выкладаў у Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве. У 2006—2009 гадах чытаў лекцыі па археалогіі ў Вышэйшай тэалагічнай і гуманітарнай школе ў Падкове-Лесьнай. Якабельскі з'яўляецца супрацоўнікам Інстытута міжземнаморскіх і ўсходніх культур Польскай акадэміі навук, аўтарам шматлікіх публікацый, шматгадовым рэдактарам серыі навучальных дапаможнікаў, у тым ліку Nubia, Études et Travaux, Nubica et Aethiopica і Bibliotheca nubica. З 2005 года ён — сурэдактар часопісу «Gdańsk Archaeological Museum African Reports».

Сяброўства ў навуковых таварыствах Якабельскі — адзін з ініцыятараў заснаванага ў 1972 Міжнароднага нубіялагічнага таварыства, у перыяд 1978—1986 займаў пасаду члена праўлення. З 1980 года — член-карэспандэнт Нямецкага археалагічнага інстытута. Належыць да Міжнароднай асацыяцыі егіптолагаў (англ. International Association of Egyptologists).

Ўзнагароды і прэміі У 2002 годзе Якабельскі атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Судана, якая прысуджаецца іншаземцам: Ордэн Двух Нілаў з Зоркай. Узнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы. Разам з Багданам Жураўскім (польск. Bogdan Żurawski) атрымаў з рук дырэктара суданскай Службы Старажытнасцяў медаль за заслугі ў захаванні культурнай спадчыны. Абодва таксама былі ўзнагароджаны меджлісам правінцыі Дангола (мясцовая ўлада) дыпломамі за заслугі ў даследаванні мясцовай культурнай спадчыныS. Jakobielski, K. Kobylecka, Wspomnienia z Faras. Dr Stefan Jakobielski, Fundacja Wspomagania Wsi..

Літаратура 50 years of Polish excavations in Egypt and the Near East. Acts of the Symposium at the Warsaw University 1986, рэд. S. Jakobielski, J. Karkowski, Varsovie 1992. Górzyński M., Gawędy o Małachowiakach, Płock-Warszawa 2014. ISBN 978-83-9223-318-3. Jakobielski S., Kobylecka K., Wspomnienia z Faras. Dr Stefan Jakobielski, Fundacja Wspomagania Wsi. Jakobielski S., Martens-Czarnecka M., Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem, Warszawa 2006. Michałowski K., Od Edfu do Faras, Warszawa 1974. Stara Dongola , Zakład Archeologii Śródziemnomorskiej Polskiej Akademii Nauk. W pustyni i w słońcu. Polskie wykopaliska w Starej Dongoli, Culture.pl

Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Археолагі Польшчы