BMW F01/02 — завадскі індэкс кузава пятага пакалення 7-й серыі BMW, якая выпускалася з 2008 па 2015 год. Прэзентацыя аўтамабіля адбылася на Парыжскім аўтасалоне ў кастрычніку 2008 года.BMW 7(F01)

Канструкцыя BMW F01/02 выпускалася ў задне- і поўнапрывадным варыянтах, з шэрагам бензінавых і дызельным рухавікоў. Існуе версія Long з павялічанай колавай базай, а таксама ў 2010 годзе на базе сучаснай BMW 7 series пачаўся выпуск гібрыднага прадстаўніцкага седана BMW ActiveHybrid 7. Каробка пераключэння перадач толькі аўтаматычная, 6- ці 8-ступеньчатаяBMW 7er: Getriebe . Апошняя ставілася толькі на версіі 760Li і ActiveHybrid 7. Таксама існуе дробнасерыйная мадыфікацыя High Security, аснашчаная браніраванымі кузаўнымі панэлямі і куленепрабівальным шклом. Гэты аўтамабіль адпавядае класу абароны VR7 і выконвае некаторыя патрабаванні класа VR9. У абмежаваных колькасцях выпускаўся біпаліўны варыянт (бензін/вадкі вадарод) BMW Hydrogen 7.

У BMW F01/02 некаторыя дэталі хадавой часткі выраблены з алюмінію, гэта дазволіла дамагчыся большай дакладнасці рулявога кіравання. У сёмай серыі для ўсіх мадэляў машын сталі выкарыстоўваць стоп-сігналы двухступеньчатага дзеяння. Усе мадэлі ў базавай камплектацыі аснашчаны новымі ксенонавымі фарамі з амывальнікамі. У якасці дадатковага абсталявання на машыны гэтай серыі могуць быць устаноўлены адаптыўныя паваротныя фары.

Асаблівасці дызайну

Да асаблівасцяў знешнасці серыі F01/02, што адрозніваюць яе ад папярэдніх пакаленняў BMW 7, можна аднесці наступныя элементы: у пярэдняй частцы з’явіўся арыгінальны выступ на капоце, на панэлі крышкі багажніка ўстаноўлена храмаваная планка. У параўнанні з больш раннімі мадэлямі ў гэтай серыі таксама змяніліся пярэднія і заднія фары і фартухі. Іншы цікавы момант — белае шкло паказальнікаў павароту.

Версіі і мадыфікацыі F01 — базавая мадыфікацыя.

F02 — мадыфікацыя з павялічанай на 140 мм колавай базай. F03 (High Security) — абароненая версія аўтамабіля. Аснашчана шклом з узроўнем абароны ад куль VR7 і кузаўнымі панэлямі з узроўнем абароны VR9. Выраблялася з 2009 года. F04 (ActiveHybrid7) — гібрыдная версія на базе F02. Аснашчалася бензінавым рухавіком аб’ёмам 4,4 л і электраматорам. Выраблялася з 2010 года. Alpina B7 — з рухавіком аб’ёмам 4,4 л, аснашчаным дзвюма турбінамі. Збіралася ў горадзе Бухлоэ ўручную. Выраблялася з 2010 года. У 2011 годзе да вяселля прынца Манака Альбера II была выпушчаная спецыяльная серыя з 200 аўтамабіляў, афарбаваных выключна ў чорны колер.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт BMW Агляд мадэлі на аўтамабільным каталогу aw.by Віртуальны тур па інтэр’еру BMW 7 series F02

Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х F01 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта