На берагах ракі Бярэзіны — карціна беларускага мастака Іпаліта Гараўскага (1828—пасля 1864), напісаная ў 1857 годзе. З'яўляецца часткай збору Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу. Памер карціны — 127 × 99 смНа берегах Березины. 1857.

Апісанне Кампазіцыйны матыў пейзажа вельмі цікавы. На беразе ракі стаіць магутны дуб. Крона яго займае амаль палову палатна. Пад дубам, прысеўшы на пянёк, адпачывае жанчына. Яе кволую фігурку вырывае з царства зеляніны прамень святла. На пярэднім плане — паваленае маланкай дрэва. Лісце даўно абсыпалася з яго, галінкі пазасыхалі. 3 зямлі вывернуты карэнні. I нават у гэтым стане дрэва не страціла сваёй магутнасці і прыгажосці. с. 215.

Для пейзажа характэрна дакладнасць у выпісванні дэталей і старанная праца пад планамі. У гэтым пейзажы яшчэ шмат прыкмет акадэмізму: строгая ўраўнаважаная кампазіцыя, некалькі аднастайны каларыт, імкненне да «прыгажосці». Разам з тым пейзаж вельмі рэалістычны. Ён цудоўна перадае багацце і прыгажосць беларускай прыроды, выклікае ў памяці асацыяцыі са знаёмымі з дзяцінства карцінамі роднай Беларусі. Аўтар аб'ектыўны ў паказе дэталей. 3 аднолькавай адданасцю ён піша і ствалы дрэў, і лісце, і зямлю, і неба. У рамантычным гучанні пейзажа адчуваецца вялікая любоў мастака да сваёй зямлі, яго вернасць дэмакратычным ідэалам часу.

Літаратура . с. 215

Катэгорыя:Карціны Іпаліта Гараўскага Катэгорыя:Пейзажы Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Рускага музея Катэгорыя:Карціны беларускіх мастакоў