Вечар у Мінскай губерні — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (1833—1900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску.
Апісанне Найбольш цікавы з пейзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнаснь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць кампазіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю жыцця, якое замірае на ноч. с. 215.
У культуры
У 2009 годзе Пошта Беларусі выпусціла паштовую марку з выявай карціны «Вечар у Мінскай губерні».
Літаратура . с. 215
Катэгорыя:Карціны Апалінарыя Гараўскага Катэгорыя:Пейзажы Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны беларускіх мастакоў Катэгорыя:Карціны 1870-х гадоў