А сэ́ка ( — літаральна «па сухім») — разнавіднасць тэхнікі насценнай размалёўкі (жывапісу), выкананай, у адрозненне ад фрэскі, па цвёрдай, высахлай тынкоўцы, якая перад працай увільгатняецца. Для працы выкарыстоўваюцца фарбы, расцёртыя на раслінным клеі, яйках або змешаныя з вапнай.

Асаблівасці тэхнікі Тэхніка а-сэка дазваляе распісваць за працоўны дзень значна большую плошчу паверхні, чым пры працы ў тэхніцы фрэскі. Аднак такія размалёўкі менш даўгавечныя. Тэхнікай а-сэка таксама называюць казеінавы і сілікатны (мінеральны) жывапіс па прасохлай тынкоўцы. Яна можа выкарыстоўвацца як на ўнутраных, так і на знешніх паверхнях будынкаў. Тэхніка дазваляе рабіць выпраўленні тэмперай і прамываць паверхню чыстай вадой.

Гісторыя Тэхніка а-сэка была распрацавана ў сярэднявечным жывапісе адначасова з фрэскай. Асаблівае распаўсюджанне ў Еўропе яна атрымала ў XVII—XVIII стагоддзях.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Манументальнае мастацтва Катэгорыя:Сценапіс

Катэгорыя:Жывапісныя тэхнікі