Партрэт М. Ю. Віельгорскага — карціна рускага мастака Карла Брулова (1799—1852), напісаная ў 1828 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 138 × 97,5 смКарл Брюллов. Портрет музыканта М. Ю. Виельгорского .
Гісторыя Бліскуча скончыўшы Імператарскую Акадэмію мастацтваў, Карл Брулоў адпраўляецца ў Італію ў якасці пенсіянера. Моцнае ўражанне на маладога мастака аказала наведванне Пампеяў — старажытнага горада, які загінуў пры вывяржэнні Везувія. У 1828 годзе адбылося чарговае вывяржэнне вулкана, у гэтым жа годзе Карл Брулоў у Італіі стварае адзін з першых сваіх вялікіх партрэтаў — музыканта Рускае мастацтва XVIII—XX ст. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Брулоў застаўся здаволеным партрэтам, пра што паведаміў свайму брату-настаўніку — .
Высокую адзнаку яму даў таксама і сам М. Ю. Віельгорскі, Фёдар Брулоў пісаў брату:
Апісанне На карціне намаляваны сябар мастака, музыкант (1794—1866)К. Брюллов. Портрет М. Виельгорского , калі той іграе на працы Антоніа СтрадыварыПартрэт М. Ю. Віельгорскага.
Кампазіцыя партрэта Віельгорскага адзначана рысамі дэкаратыўнасці. Павышана ярка гучыць каларыт партрэта, у якім пануе чырвоны колер халата, падшытага блакітным шоўкам, — театральная пастава музыканта, які ўрачыстым жэстам праводзіць смыкам па струнах віяланчэлі. На фоне дыміць вулкан, а чорная драпіроўка нагадвае воблака вулканічнага пылу.
Выява знакамітага віяланчэліста напружана ўсхваляваная. Мастак з самага пачатку працы над гэтым партрэтам імкнецца надаць выяве адмысловы эмацыйны стан. Брулоў паказвае свайго героя ў рамантычным святле: ён не проста пазіруе, а іграе на музычным інструменце ў момант натхнення, якое ахапіла яго сэрца. У яго абліччы яшчэ адчуваецца тая напружанасць унутранага свету, якая адрознівала раннія партрэты Брулова. Ссунуўшы бровы, сціснуўшы вусны, Віельгорскі ўслухваецца ў гукі віяланчэлі. Але ўжо ёсць нейкая суровая стрыманасць у выразе яго твару, якую падкрэслівае туга сцягнутая на шыі хустка. Знікла непасрэднасць парываў ранніх партрэтаў Брулова. Іх змяніла сур'ёзнасць чалавека, прымудронага жыццёвым вопытам.
Абуджэнне прыроднай стыхіі і тэмперамент музыканта бачыцца жывапісцу як нешта велічнае.
Катэгорыя:Карціны Карла Брулова Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь