Мікалай Кузьміч Кавалёў (1918—1945) — падпалкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
Мікалай Кавалёў нарадзіўся ў жніўні 1918 года ў вёсцы Новая Селівонаўка (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці. Атрымаў сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў тэхнікам у дэпо станцыі «Жлобін». у 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую чырвоную Армію. У 1941 годзе ён кончыў ваенна-палітычнае вучылішча. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён кончыў курыс «Выстрал». Да вясны 1945 года падпалкоўнік Мікалай Кавлёў камандаваў 1126-м стралковым палком 334-й стралковай дывізіі 2-й гвардзейкай арміі 3-га Беларускага форнта. Вызначыўся падчас баёў ва Усходняй Прусіі.
У сакавіку 1945 года полк Кавалёва прарваў нямецкую абарону каля Мазурскіх азёраў, прычыніўшы ворагу вялікія страты. Працягвая развіваць наступленне, полк пераадолеў пяць ліній варожых траншэяў і мінныя палі, пасля чаго выйшаў да вёскі Ленхефен (цяпер не існуе, знаходзілася у 37 кіламетрах на паўночным захадзе ад цяперашняга Баграціёнаўска). У раёне гэтай вёскі, Кавалёў , які дзейнічаў разам з невялікай групай байцоў свайго палка, знішчыў і ўзяў у плен некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага, захапіў 6 гармат і 14 кулямётаў. 17 сакавіка 1945 года Кавалёў загінуў у баі. Пахаваны ў горадзе Баграціёнаўск Калінінградскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года падпалкоўнік Мікалай Кавалёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалем.
У гонар Кавалёва названая вуліца ў Жлобіне.
Літаратура
Дриго С. В. За подвигом — подвиг. Калининград, 1984. / стр. 127. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. /стр. 233.
Спасылкі
Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя ў Калінінградскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны