Dragon’s Lair () — серыя відэагульняў, якую пачаў аднаіменны інтэрактыўны фільм, які быў выпушчаны для гульнявых аўтаматаў кампаніяй Cinematronics у 1983 годзе. Гульні складаліся з анімацыйных эпізодаў, на пэўным моманце якіх гульцу прапанавалася зрабіць выбар, які ўплываў на далейшы сюжэт. Анімацыю першага інтэрактыўнага фільма стварыў знакаміты рэжысёр Дон Блут, вядомы таксама мультфільмамі «Зямля да пачатку часоў», «Усе сабакі трапляюць у рай» і «Сакрэт Н.І.М.Х.». Гульні серыі лічацца вельмі складанымі.
Апісанне Гульня была прагрэсіўнай для свайго часу ў сэнсе графікі. Тагачасныя гульнявыя аўтаматы мелі маленькую доўгатэрміновую памяць, што вымушала скарачаць колькасць спрайтаў і іх памеры і прыводзіла да зніжэння якасці графікі. Dragon’s Lair выкарыстоўвала лазерныя дыскі LaserDisc, якія мелі больш памяці для захавання фрагментаў анімацыі, што дазволіла болей якасна і дэталёва прамалёўваць персанажаў і лакацыі. Поспех гульні прывёў да з’яўлення шэрагу версій і сіквелаў.
З 1983 года выйшла болей за 50 розных версій і сіквелаў гульні на розных платформах. У 2006 годзе выйшла Dragon’s Lair HD — адноўленая гульня з палепшанай якасцю гучання ў стандарце Surround 5.1, дзе дадаліся 3 рэжымы прагляду ролікаў у высокай дэталізацыі.
Гульні серыі Dragon’s Lair (1983; Аркадны аўтамат, 3DO, Jaguar, CD-i, DOS, Windows, Macintosh, Nintendo DS, Nintendo DSi, PlayStation 3, PSP, SEGA CD, Xbox 360, Android, iOS) Dragon’s Lair: The Legend (1991; Elite Systems, CSG Imagesoft) Dragon’s Lair II: Escape from Singe’s Castle (1987; Amiga, Atari ST, Commodore 64, DOS, ZX Spectrum) Dragon’s Lair II: TimeWarp (1990; Amiga, Atari ST, Macintosh, DOS, Windows) Dragon’s Lair III: The Curse of Mordread (1992; Amiga, Atari ST, DOS) Dragon’s Lair 3D: Return to the Lair (2002; PlayStation 2, GameCube, Windows, Xbox)
Гульнявы працэс
Гулец праглядае фрагменты анімацыі і ў пэўны момант павінны націскаць на патрэбныя клавішы, каб уратаваць рыцара Дзірка ад смерці. У залежнасці ад таго, ці паспее гулец зрабіць гэта, рыцар пэўным чынам адрэагуе на чарговую небяспеку — уступіць у бітву, адскочыць у бок ці загіне. У арыгінальнай гульні не было падказак, акрамя падсвечвання ў крытычных сцэнах — гулец павінны быў сам здагадацца, што патрэбна націснуць. Гэта рабіла гульню надзвычай складанай. Частка сцэн паўтаралася, але для эфекту разнастайнасці яны былі адлюстраваныя. У сукупнасці Dragon’s Lair 1983 года змяшчала 22 хвіліны анімацыі, на якую было выдаткавана 1,3 млн даляраў. Поўнае праходжанне займала 10-15 хвілін — пры ўмове віртуозных навыкаў гульца. Але на практыцы праходжанне аднімала ў многіх гульцоў тыдні штодзённых намаганняў. Жэтоны на гульнявых аўтаматах каштавалі досыць дорага, і поўнае праходжанне гульні часам абыходзілася амерыканскім школьнікам ў вялікія сумы кішэнных грошаў.Рецензія на Dragon’s Lair на Kanobu
Сюжэт Гульня мае лінейны прыгодніцкі сюжэт у жанры фэнтэзі. Рыцар Дзірк пракраўся ў варожы замак, каб выратаваць прынцэсу ад цмока. На кожны кроку яго чакае розная небяспека — пачвары, дэманы, гарачая лава. А ў кульмінацыі гульні яго чакае сустрэча з самім цмокам, які вартуе прынцэсу.
Заўвагі
Спасылкі Dragon’s Lair на Arcade-museum Dragon’s Lair в Steam РЕЦЕНЗИЯ НА ИГРУ: DRAGON’S LAIR
Dragon’s Lair на сайце Killer List of Videogames Dragon’s Lair на сайце SpectrumComputing.co.uk
Катэгорыя:Серыі відэагульняў