Вячо́рніца матроны, Гаштва Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, Начная фіялка, Начная прыгажуня (Hesperis matronalis) — від травяністых раслін з роду сямейства .
Назва
Родавая назва Hesperis паходзіць ад грэчаскага слова вечар, і назва была, верагодна, дадзена за тое, што пах кветак становіцца больш прыкметным бліжэй да вечара.
Батанічнае апісанне
Двугадовыя ў культуры або кароткажывучыя шматгадовыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, зубчастае, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі ліловага або бэзавага колеру. Плод — стручок.
Распаўсюджанне Растуць на тэрыторыі Еўразіі і культывуюцца ў многіх іншых раёнах свету за іх прывабныя, вяснова-квітнеючыя кветкі. У некаторых з гэтых абласцей, від здзічэў і стаў пустазеллем.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі