Эдвард Якуб Даўкша (Эдуардас Ёкубас Даўкша, , ; 13 мая 1836, вёска Нацюнай, цяпер Біржайскі раён, Літва — каля 1890, мястэчка Папіліс, цяпер Біржайскі раён) — літоўскі паэт і перакладчык.

Біяграфія Вучыўся ў гімназіях у Кейданах і Слуцку (1852—1854), затым у Маскоўскім універсітэце (1854—1856), у Дэрпцкім універсітэце (1856—1857); у Кёнігсбергскім універсітэце вывучаў філалогію і філасофію (1858—1862). Па заканчэнні вучобы служыў рэгістратарам Віленскай рэфармацкай калегіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 года. У 1864 годзе быў высланы ў Сібір. Вярнуўся ў Літву ў 1884 годзе, бедаваў, не маючы пастаяннага жылля і заробку.

Творчасць У студэнцкія гады пісаў вершы на літоўскай і польскай мовах. Адным з першых перакладаў на літоўскую мову творы Адама Міцкевіча. Упершыню вершаваныя творы Даўкшы былі апублікаваныя ў 1926 г.

Катэгорыя:Выпускнікі Слуцкай гімназіі Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Біржайскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Біржайскім раёне