Міла́шкаўскае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўдзень ад горада Браслаў, каля вёскі Мілашкі, у басейне ракі Янка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5 м, на ўсходзе пад лугам, на паўночным усходзе пад агародамі; уздоўж заходняга берага лес. Злучана ручаём з ракой Янка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна