Бе́лае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 42 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1,5 км на захад ад вёскі Відзы-Лаўчынскія, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 10 м, на ўсходзе да 7 м, пад хмызняком, на поўначы — пад лесам. Уздоўж паўднёвага берага пераўвільготненая пойма. На поўдні злучана ручаём з невялікім возерам без назвы.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна