Андраш Хегедзюш (; ) — венгерскі камуністычны палітык перыяду Мацьяша Ракашы. Прэм’ер-міністр Венгерскай Народнай Рэспублікі (1955—1956).

Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1922 года ў беднай сям’і. Рана страціў бацьку Шандара Хегедзюша, выхоўваўся маці Ідай Гечэні.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у евангелічнай школе ў Сілшаркані, пры падтрымцы мясцовага святара здолеў паступіць у грамадзянскую школу ў Шопране. У 1941 годзе скончыў Евангелічны ліцэй у Шопране. Восенню таго ж года паступіў на чыгуначны факультэт Будапешцкага тэхналагічнага ўніверсітэта, рыхтаваўся стаць інжынерам-чыгуначнікам.

Знаёмства з дзеячамі моладзевага падполля Ферэнцам Донатам і Белай Салаі ў 1942 годзе прывяло Хегедзюша ў шэрагі нелегальнай Венгерскай камуністычнай партыі, якая вяла падпольную барацьбу супраць аўтарытарнага рэжыму Хорці. Хегедзюш наладзіў працу партыйнай ячэйкі ва ўніверсітэце, завошта ў жніўні 1944 года быў арыштаваны і асуджаны на два гады пазбаўлення волі, аднак ужо ў лістападзе 1944 года яму атрымалася бегчы і вярнуцца ў антыфашысцкае супраціўленне. 24 чэрвеня 1945 быў дэлегаваны ў склад Часовага нацыянальнага сходу. З 1948 па 1949 год — супрацоўнік аддзела сельскай гаспадаркі і зносін Венгерскай партыі працы (ВПП), які пасля ўзначальваў да 1951 года. У 1951—1956 гадах — член Палітбюро, Цэнтральнага камітэта і сакратарыята партыі.

Нягледзячы на маладосць і неспрактыкаванасць, займаў пасаду Прэм'ер-міністра Венгрыі ў 1955—1956 гадах. Ракашы прызначыў яго на гэту пасаду ў якасці кампраміснай фігуры замест свайго галоўнага канкурэнта Імрэ Надзя. Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя ВНР. Збег у СССР 28 кастрычніка 1956 года — на пяты дзень паўстання 1956 годаДжоанна Гранвилл (Johanna Granville), Первый Домино The First Domino: International Decision Making During the Hungarian Crisis of 1956, Texas A & M University Press, 2004. ISBN 1-58544-298-4..

Вярнуўся ў Венгрыю ў 1958 годзе, але больш не браў удзел у палітыцы, выкладаў сацыялогію. Сваю навуковую дзейнасць пачаў у Інстытуце эканомікі Венгерскай акадэміі навук (1958—1961), потым пераведзены намеснікам Камітэта статыстыкі Венгрыі (1961—1963). З 1963 па 1968 год узначальваў заснаваную ім жа Сацыялагічную даследчыцкую групу (пасля — Інстытут сацыялогіі) пры Венгерскай акадэміі навук, а таксама быў рэдактарам выдання «Рэальнасць» (Valóság); з 1966 года выкладаў ва Універсітэце эканомікі імя Карла Маркса.

У 1968 годзе супольна з некалькімі калегамі асудзіў увод войскаў Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію для падаўлення Пражскай вясны. У выніку яму забаранілі далей выкладаць сацыялогію і Хегедзюш пачаў працаваць галоўным навуковым саветнікам у Міністэрстве прамысловасці Венгрыі. У 1973 годзе быў выключаны з камуністычнай партыі і звольнены з міністэрства. З 1975 года выйшаў на пенсію па ўзросце, у 1982 годзе змог аднавіцца выкладчыкам ва Універсітэце эканомікі. Выступіў супраць поўнамаштабнага ўкаранення капіталістычных адносін падчас «шокавай тэрапіі». У 1990 годзе арганізаваў Рабочую акадэмію, якую ўзначальваў да сваёй смерці ў 1999 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Будапешта Катэгорыя:Камуністы Венгрыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Венгрыі Катэгорыя:Сацыёлагі Венгрыі