Нараўля́нка, Нароўля — рака ў Мазырскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Назва Згодна з Уладзімірам Мікалаевічам Тапаровым і Алегам Мікалаевічам Трубачовым, усходнеславянская назва ракі «Нароўля» («Нараўлянка») мае балцкае паходжанне і з’яўляецца вытворным ад балцкага кораня *Narav- ці *Naru-s пры дапамозе фарманта -ia і дабаўлення ўсходнеславянскага суфікса -ля/-ль (пашыраным на канцы яшчэ адным усходнеславянскім суфіксам -янка)Топоров, В. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 144—146, 277.. Адзначаецца, што корань *nar- вельмі прадуктыўны ў балцкай гідранімііТопоров, В. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 277.. У аснове корань Nar-, які таксама ў назвах тыпу Нарач, Нара, у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis.
На думку ж географа Вадзіма Жучкевіча, не ясна, што раней атрымала сучасную назву, — паселішча Нароўля або рака Нароўля (Нараўлянка)Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — С. 251.. Жучкевіч дапускае магчымасць паходжання назвы «Нароўля» ад балцкай асновы Nar-, але і праводзіць паралель з фінскамоўнай назвай «Нарва» (Эстонія): назвы рэк «Нарвы» і «Нараўлянкі» могуць мець агульную фінскамоўную аснову: narvaine (г.зн. парогі, быстрыны)Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — С. 251..
Таксама ёсць і іншыя версіі, частка з іх калялінгвістычныя або народна-этымалагічныя. На думку Аляксандра Рогалева, назва Нароўлі славянская і складаецца з прыстаўкі на-, кораня роў-/рова- і суфікса -ля. Прыстаўка на- паказвае, што паселішча знаходзіцца паблізу нейкага важнага аб’екта, суфікс -ля — што гэта менавіта паселішча, а не мясцовасць; назву Рова, Роўка звычайна давалі бурным, імклівым, але невялікім рэчках, ручаям, якія «ірвалі» зямлю, «прарывалі» хуткім цягам рэчышчаПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 41.. Таксама ёсць версіі, што паселішча знаходзілася «на роўнай» мясцовасці і атрымала назву ад гэтагаПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 40., або, што пасяленне ці астрог узніклі «на рове»Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 40..
У XIX—XX стст. часам ужывалася напісанне мястэчка (пасёлка) «Нароўля» па-руску як «Наровль».
Назва ракі значыла «глыбокая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 124 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Міхалкі (Мазырскі раён), упадае ў Прыпяць у горадзе Нароўля. У ніжнім цячэнні на працягу 3 км рэчышча каналізаванае.
Крыніцы
Літаратура
Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — 448 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Топоров, В. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья / В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. — М.: АН СССР. — Кн. I. — 1962. — 379 с.
Спасылкі Чайка В. В.Рачная тапаніміка паўднёва-усходняга Палесся «Сельская Газета» / «Зов Полесья» / Артыкул «Нараўлянскі раён»
Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Рэкі Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці