Сімон Врацян () — армянскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм’ер-міністр Рэспублікі Арменіі (з 25 лістапада па 2 снежня 1920 г.). Пасля ўсталявання ў Арменіі савецкай улады эміграваў, жыў у Францыі, ЗША, Ліване.
Біяграфія Нарадзіўся 24 сакавіка 1882 года ў сяле Вялікія Салы.
Адукацыю атрымаў у мужчынскай гімназіі ў Нахічэвані-на-Доне. Пасля сканчэння Эчміядзінскай духоўнай семінарыі, у 1906 годзе, вярнуўся ў Нахічэвань. Пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю, але, асцерагаючыся пераследаў, з’ехаў у Батум, потым у Трапезунд, а потым у Канстанцінопаль. У 1908 годзе вярнуўся ў Расію. У Санкт-Пецярбургу паступіў ва ўніверсітэт, вучыўся на юрыдычным і педагагічным факультэтах. У 1911—1913 гадах быў рэдактарам штодзённай газеты «Радзіма» ў ЗША.
У пачатку Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў Тыфлісе, беручы ўдзел у фармаванні армянскіх добраахвотніцкіх дружын на Каўказскім фронце.
У 1918 годзе быў абраны членам Закаўказскага сойма. Пасля абвяшчэння незалежнасці Арменіі быў прызначаны кіраўніком дыпламатычнай місіі рэспублікі пры Самаахвотніцкім войску поўдня Расіі генерала Дзянікіна. У 1919 годзе быў абраны дэпутатам парламента Арменіі, пазней стаў міністрам сельскай гаспадаркі і працы дашнакскага ўрада.
У лістападзе 1920 года абраны прэм’ер міністрам. Праз месяц па пагадненні з РСФСР урад Врацяна быў адхілены ад улады. У пачатку 1921 года ўзначаліў так званы «Камітэт выратавання Радзімы». Актыўна браў удзел у антысавецкім паўстанні, а пасля яго паразы назаўжды пакінуў радзіму. Панёс з сабой сцяг Першай рэспублікі Арменіі, якой кіраваў 8 дзён.
Пасля жыў у Францыі, ЗША, на Блізкім Усходзе. З 1951 года і да канца жыцця — дырэктар армянскай семінарыі ў Бейруце (Ліван).
У 1967 годзе апублікаваў шасцітамовыя ўспаміны «Па дарогах жыцця».
Памёр 21 мая 1969 годаБагдыков Г. Премьер-министр Армении родился на Дону // Вечерний Ростов. — 2010. — 20 авг. — С. 5..
Крыніцы
Спасылкі Симон Врацян. Биографические данные // Правительство республики армения Врацян Симон // Энциклопедия Genocide.ru
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Арменіі Катэгорыя:Члены партыі «Дашнакцуцюн»