Васіль Піліпавіч Мухін ( — ) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся 31 снежня 1917 года ў вёсцы Кунтараўка (у сучасным Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).

У 1936—1938 гг. працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Скончыў 1 курс фінансавага тэхнікума, у 1938 годзе — Гомельскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1941 годзе скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да канца вайны здзейсніў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 77 паветраных баях, асабіста збіў 19 самалётаў праціўніка. З ліпеня 1943 г. прыкрываў у баях І. М. Кажадуба — С. 19..

Да 1957 г. В. П. Мухін на службе ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў ВПС. З 1957 года падпалкоўнік Мухін у адстаўцы. У 1965—1973 гг. працаваў на заводзе ў Гомелі.

Памёр 17 ліпеня 1984 года. Пахаваны ў Гомелі.

Узнагароды і званні Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медалі Ганаровы грамадзянін горада Бельцы (Малдова).

Памяць Мемарыяльныя дошкі ўсталяваны на прахадной завода і будынку ДТСААФ у Гомелі. Мемарыяльная дошка на Алеі Герояў у горадзе Корсунь-Шаўчэнкаўскі (Чаркаская вобласць Украіны). Імя В. П. Мухіна на мемарыяльным знаку на Алеі Герояў у горадзе Чугуеў. Стэла ў гонар В. П. Мухіна ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая). Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Літаратура  — С. 19.

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне