Півяне́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 19 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Грыцкаўшчына, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,63 км.

На поўначы ўпадае ручай, на поўдні выцякае ручай у возера Варонічы.

Літаратура

Пивинец // Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы