Гваякол, 2-метаксіфенол — арганічнае злучэнне, вытворнае фенолу, CH3OC6H4OH.

Уласцівасці Бясколернае крышталічнае рэчыва з моцным пахам. Цямнее на паветры і на святле. Малекулярная маса 124,13Інфармацыя на сайце XuMuK.ru. Тэмпература плаўлення 28,5 °С. Тэмпература кіпення 205 °C. Шчыльнасць 1,1287 г/см³ пры тэмпературы 21,4 °C. Добра раствараецца ў этаноле, эфіры, ледзяной воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Растварае ёд і серу. Шчолачныя солі гваяколу добра раствараюцца ў вадзе, магніевыя і кальцыевыя солі — дрэнна.

Атрыманне Гваякол уваходзіць у склад прадуктаў перагонкі гваякавай і іншых драўнінных смол. У прамысловых умовах атрымліваюць метыліраваннем піракатэхіну метылсернай кіслатой, дыметылсульфатам ці метанолам.

Выкарыстанне Гваякол выкарыстоўваецца ў вытворчасці пахучых рэчываў (ванілін, эўгенол, санталідол і інш.) і лекавых сродкаў. Таксама выкарыстоўваецца ў невялікай колькасці ў парфумернай прамысловасці.

Шкоднае ўздзеянне Гваякол выклікае анестэзію скуры, экзэму, раздражненне верхніх дыхальных шляхоў і вачэй.

Літаратура  — С. 103.

Спасылкі Інфармацыя на сайце XuMuK.ru Інфармацыя на сайце CharChem

Катэгорыя:Фенолы