Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1862 годзе з дрэва. Да 1990-х гадоў не дзейнічала.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохзубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да асноўнага кубападобнага аб'ёму прыбудаваны больш нізкія апсіда і прытвор, накрытыя двухсхільнымі дахамі. Праз кароткую трапезную да галоўнага фасада далучаецца трох'ярусная шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку). Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі і ромбападобнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, раскрапаваны дпшчанымі лапаткамі. Тры ўваходы вылучаны 2-схільнымі ганкамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1862 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Радастава