Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Радчыцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1837—1841 гадах з цэглы па фундацыі пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра СкірмунтаИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864., бацькі Гелены Скірмунт. Аляксандр Скірмунт (1793—1845) пахаваны побач з храмам, магіла захаваласяМагіла Аляксандра Скірмунта ў Радчыцку на globustut.by.
Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Вырашана цэнтрычным васьмігранным аб’ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю).
Інтэр’ер Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760, перанесены з іканастаса царквы вёскі Рухча).
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Радчыцк Катэгорыя:Скірмунты Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:1841 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь