Sorbus torminalis — від раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Стройнае, прыгожае дрэва вышынёй да 25 метраў (звычайна бывае менш высокім — да 12 метраў). Кара на маладых галінах аліўкавага колеру, на старых цёмна-шэрая з вузкімі падоўжнымі расколінамі.
Лісце даўжынёй да 18 см, шырынёй да 10 см, яйкападобнае, з 3-7 вострымі лопасцямі. Хвосцік ліста даўжынёй 2-5 см.
Кветкі дыяметрам 6-8 мм, з белымі пялёсткамі сабраныя ў шчыткападобнае суквецце.
Плады шарападобныя або яйкападобныя, дыяметрам 8-18 мм, спачатку зеленаватыя, потым ад буравата-жоўтага да чырвона-карычневага колеру, пакрытыя светлымі чачавічкамі. Утрымліваюць 1-3 семачкі. Паспяваюць у верасні.
Распаўсюджанне
Расце ў Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе, у краінах Еўропы з адносна мяккімі зімамі. У сярэдняй паласе Расіі недастаткова зімастойкая. Ва Украіне распаўсюджана ў заходнім і правабярэжнай Лесастэпе, у Карпатах і ў Крыму. Расце ў другім ярусе лісцяных лясоў. Святлалюбная расліна. Расце па светлых, пераважна шыракалістых лясах.
Таксанамія Гэты від часам выносяць у асобны род, Torminalis. Апошнія малекулярныя філагенетычныя даследаванні пацвярджаюць ранейшае таксанамічнае меркаванне, што віды з простым лісцем, якія традыцыйна ўваходзяць у род Sorbus, утвараюць монафілетычную групу, і від Sorbus torminalis мусіць быць уключаны ў кладу пад назвай Aria (=род Aria або падрод роду Sorbus ) пад назвай Aria torminalis Beck..
Значэнне і прымяненне
У кулінарыі
Плады ядомыя і на смак падобныя да фінікаў, хоць цяпер іх рэдка збіраюць для ежы. Яны звычайна занадта даўкія, каб есці, пакуль яны не пераспелі і падвергліся падмарожванню. Плады могуць выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці. Іх традыцыйна заварвалі ў гарбату, як сродак супраць колік. Лацінская назва дрэва — torminalis — азначае «добры пры коліках». Да інтрадукцыі хмеля плады выкарыстоўваліся для араматызацыі піваMonson-Fitzjohn, G. J. (1926) Quaint Signs of Olde Inns. London: Herbert Jenkins (reissued by Senate, London, 1994 ISBN 1-85958-028-9); pp. 34, 45.
Іншае
Sorbus torminalis часта высаджваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах.
Драўніна светлая з чырванаватым адценнем, льсніцца на зрэзе, цяжкая, цвёрдая, дробнаслойная, хутка высыхае і добра паліруецца. Яе цэняць у мэблевай прамысловасці і выкарыстоўваюць для вытворчасці музычных інструментаў і розных такарных вырабаў.
Было абрана у Германіі ў 2011Baum des Jahres і дрэвам года ў Аўстрыі ў 2012.
Літаратура
Wedig Kausch-Blecken von Schmeling: Die Elsbeere. Bovenden 1994, ISBN 3-88452-925-0 Roper, P. (1993) The distribution of the Wild Service Tree Sorbus torminalis (L.) Crantz, in the British Isles, , 19, pp. 209–229.
Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Рабіна