Бары́саўка — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1,5 км на захад ад вёскі Кавалёва, у басейне ракі Мнюта.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,24 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км.
Размешчана сярод забалочанага хмызняку. Уздоўж паўночнага берага луг.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна