Plebejus idas — від дзённых матылькоў сямейства блакітніцы.

Этымалогія назвы У старажытнагрэчаскай міфалогіі Ідас — арганаўт, удзельнік Каледонскага палявання.

Апісанне

Даўжыня пярэдніх крылаў 11-16 мм. Крылы самца зверху фіялетава-сінія, з вузкім, каля 1 мм шырынёй, чорным краем, вылучаюцца з цёмнымі жылкамі, з чорнымі кропкамі-плямамі ля краю задніх крылаў. Крылы самкі бурыя, яна падобная на самку Plebejus argus, толькі аранжавыя лункі каля цёмных кропак ля вонкавага краю задніх крылаў буйней і іх звычайна менш. Знізу крылы ў самцоў і самак палева-шэрыя або бялёсыя, на знешнім краі задніх крылаў цёмныя плямкі з унутранага боку аранжавай палоскі ў форме перавернутай рымскай лічбы V. На задніх крылах ёсць бліскучыя плямы. Вяршыня кастальнага атожылка вальвы без буйных зубчыкаў.

Тыповая мясцовасць: Швецыя.

Распаўсюджанне Еўропа, Пярэдняя Азія, горы Сярэдняй Азіі, Казахстан, паўднёвая палова Урала, поўдзень Заходняй Сібіры, горы Паўднёвай Сібіры, Якуція Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 373. — ISBN 5-87317-115-7..

Насяляе на лугах розных тыпаў. На Алтаі звычайны па рачных далінах, тэрасах і прырэчных схілах з лугова-стэпавым разнатраўем да вышыні 2000—2100 м над узроўнем мора.

Жыццёвы цыкл Яйкі белыя, круглявыя, маршчыністыя, з цёмнай кропкай на вяршыні.

Вусень зялёны, у тонкіх аксамітных валасінках, з цёмна-карычневай або чырванаватай ў белым абрамленні палоскай на спіне. Каля дыхальцаў маюцца чырвона-карычневыя рыскі, а на баках белыя касыя рыскі. Галава чорная. Жыве на кармавых раслінах побач з гнёздамі мурашак: , і . Кармавыя расліны вусеняў — расліны з сямейства бабовыя: куравай, рутвіца, люцэрна, канюшына, гарошак і іншыя расліны.

Кукалка фарміруецца ў гнёздах мурашак. Спачатку яна зялёная, пазней светла-карычневая з чырвона-карычневымі плямамі на галаве і каля сучлянення сегментаў.

Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі