Эрменрэд (; памёр у 640 ці раней 664England, Anglo-Saxon & Danish kings ) — магчыма, кароль Кента ў 640 годзе.

Эрменрэд, верагодна, старэйшы сын ЭдбальдаАнгласаксонская хроніка, год 640., паводле некаторых крыніц, змяніў бацьку на прастоле Кента ў 640 годзе, але ў гэтым жа годзе быў зрынуты сваім братам Эрканбертам. Мяркуецца, што пасля гэтага ён жыў яшчэ некаторы час, магчыма, з'яўляючыся суправіцелем свайго брата. Дата смерці Эрменрэда невядомая, але гэта адбылося яшчэ да смерці караля Эрканберта.

Сыны Эрменрэда, Этэльберт і Этэльрэд Істрыйскія, пазней забітыя па загадзе караля Эгберта I, былі прылічаны да ліку святых.

Літаратура S. E. Kelly, «Eorcenberht», Oxford Dictionary of National Biography Mary Dockray-Miller, Motherhood and mothering in Anglo-Saxon England, p. 19

Катэгорыя:Каралі кенцкія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя