Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 120 — рэзалюцыя, якая была прынятая 4 лістапада 1956 года на 754-м паседжанні Савета Бяспекі ААН, пасля разгляду пытання аб пагрозлівай сітуацыі, якая ўзнікла ў Венгрыі пасля прымянення Савецкім Саюзам узброеных сіл для падаўлення паўстання.
Улічваючы, што пры адсутнасці аднадушнасці сярод пастаянных членаў Савет Бяспекі не змог выканаць свой галоўны абавязак падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, Савет прыняў склікаць надзвычайную спецыяльную сесію Генеральнай Асамблеі ААН для выпрацоўкі адпаведных рэкамендацый адносна становішча ў Венгрыі.
За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 10 з 11 членаў Савета, супраць выказаўся толькі прадстаўнік Савецкага Саюза.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН Катэгорыя:Венгерскае паўстанне 1956 года