BMW 327 — сярэднепамерны аўтамабіль кампаніі BMW. Вырабляўся ў кузавах кабрыялет і купэ ў перыяд паміж 1937 і 1941, а таксама ў 1948–1955 гг. (з 1951-га — пад маркай EMW) .
Базіраваўся на скарочанай версіі шасі BMW 326.
Запуск
Першым 327, запушчаным у 1937 годзе, быў кабрыялет. У 1938 годзе да яго далучыўся купэ з жорсткім дахамOdin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production. . Аўтамабіль быў карацей і ніжэй, чым яго двайнік у кузаве седан, але меў агульную знакамітую рашотку BMW і абцякальную форму, прадстаўляючы прагрэсіўны дызайн 1930-х гадоў.
Тэхнічныя дадзеныя У механічным плане аўтамабіль выкарыстоўваў гідраўлічны тормаз, каробку перадач, счапленне і канструкцыю пярэдняй падвескі, якія ўпершыню былі прадстаўлены на БМВ 326, разам з залежным мостам, які выкарыстоўваўся на БМВ 320 і БМВ 328. У аўтамабіле быў усталяваны M78 6-цыліндравы радны рухавікOdin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production. . Абвешчаная максімальная хуткасць складала 125 км/г.Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production.
Існавала больш магутная версія, 327/28, яе прапанавалі з рухавіком M328Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production. . Да 1940 года было выпушчана 569 экзэмпляраў 327/28 версііNorbye, Jan P. (1984).
Вытворчасць Па меркаванню некаторых энтузіястаў мадэль 327 засланіў яго больш бескампрамісны брат, 80 к.с. BMW 328, які з’явіўся ў красавіку 1936 года. У свой час, аднак, 327 прадаваўся добра: паміж 1937 і 1941 гадамі было выпушчана 1396 машын з базавай версіяй рухавікаNorbye, Jan P. (1984). і пасля 1945 года вытворчасць мела значны маштаб.
Пасля Другой сусветнай вайны
У 1945 годзе Айзенах быў акупіраваны войскамі Злучаных Штатаў. Аднак згодна з дамовай, Цюрынгія трапляе у Савецкую акупацыйную зону. Аўтамабільны завод BMW у Айзенахе не быў цалкам разбураны, і зборка 327 мадэлі была адноўлена. Пры гэтым, вытворчасць аўтамабіляў знаходзілася па-за кантролем штаб-кватэры BMW у Мюнхене.
thumb|100px| Пасля ўтварэння ГДР стала відавочна, што фабрыка ў Айзенахе не вернецца пад кантроль BMW. Гэта выклікала зацяжную спрэчку з нагоды брэнда BMW і іншых актываў, але ў 1952 годзе было ўстаноўлена, што мадэлі, якія вырабляюцца ў Айзенахе, у тым ліку 327, павінны быць пад маркай EMW (Eisenacher Motoren Werke), а не BMW (Bayerische Motoren Werke). EMW змянілі сіне-белы значок ад BMW на чырвона-белы медальён.
Дакладна не вядома, колькі экзэмпляраў 327 пасля вайны былі выпушчана як BMW і колькі як EMW, але агулам было выраблена 505 асобнікаўRobson, Graham (2008-11-07). — 353 кабрыялеты і 152 купэ.
Спасылкі
BMW 327: под небом голубым // За рулём
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 327 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі