Ісмаі́л Кахрама́н (нар. 7 снежня 1940 г.) — турэцкі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 7 снежня 1940 года ў горадзе Рызэ. Скончыў юрыдычны факультэт Стамбульскага ўніверсітэтаİsmail Kahraman kimdir.
У 1995 годзе быў абраны членам Вялікага нацыянальнага сходу ад партыі дастатку. Пасля таго як партыя дастатку сфарміравала кааліцыйны ўрад з партыяй сапраўднага шляху, Кахраман атрымаў у ім пасаду міністра культуры. Гэты склад урада быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту ў 1997 годзе. У 1999 годзе Кахраман быў пераабраны ў парламент ад партыі дабрадзейнасці. У 2002 годзе ён таксама балатаваўся, але абрацца не здолеўismail kahraman İSMAİL KAHRAMAN ISMAIL KAHRAMAN biyografisi biyografi.
У лістападзе 2015 года Кахраман быў абраны членам парламента ад партыі справядлівасці і развіцця. Пазней ён быў высунуты кандыдатам на пасаду спікера парламентаAK Parti'nin adayı İsmail Kahraman - Güncel Haberler. Кахраман быў абраны, атрымаўшы 316 галасоў з 524.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Стамбульскага ўніверсітэта Катэгорыя:Міністры культуры Турцыі Катэгорыя:Спікеры Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Катэгорыя:Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя)