Мікалай Іванавіч Кузняцоў (; ,  — , ) — рускі і савецкі геабатанік. Прафесар. Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі Навук (13.12.1903). Член-карэспандэнт АН СССР (1925).

Біяграфія У 1888 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і быў накіраваны ў Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. З 1891 г. у Пецярбургскім батанічным садзе, загадчык Рускага гербарыя. У 1895—1915 гг. прафесар і загадчык батанічнага сада Юр’еўскага ўніверсітэта. У 1915 годзе М. І. Кузняцоў прызначаны дырэктарам Нікіцкага батанічнага сада (Крым). З 1918 г. у Таўрычаскім ўніверсітэце. У 1921 годзе М. І. Кузняцоў вярнуўся ў Петраград, дзе быў абраны прафесарам Геаграфічнага інстытута. З 1922 г. у галоўным батанічным садзе АН СССР. У 1923—1925 гг. прафесар батанікі Ленінградскага політэхнічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць М. І. Кузняцову належаць працы па вывучэнню флоры Каўказа, сістэматыцы і філагеніі кветкавых раслін. Аўтар поліфенітычнай сістэмы кветкавых раслін.

Літаратура

Спасылкі Котов С. Ф. Николай Иванович Кузнецов — учёный-ботаник, педагог, организатор науки (К 140-летию со дня рождения) // Тематический сборник научных трудов «Экосистемы Крыма, их оптимизация и охрана», 2004. Профіль на сайце РАН

Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Батанікі Расіі