Тыгран Геворгавіч Марцірасян (; нар. 9 чэрвеня 1988 у Ленінакане, Армянская ССР) — армянскі цяжкаатлет, шматразовы чэмпіён Арменіі, трохразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2010, 2015), чэмпіён свету (2010), прызёр Алімпійскіх гульняў (2008). Заслужаны майстар спорту Арменіі (2009).

Біяграфія Тыгран Марцірасян нарадзіўся ў сям'і вядомага ў Арменіі цяжкаатлета Геворга Марцірасяна. У 1999 годзе пасля смерці бацькі ён пачаў займацца цяжкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Ашота Мхітарана.

У 2003 годзе стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў, а ў 2004 годзе – пераможцам гэтых спаборніцтваў. У тым жа годзе ён заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а ў 2005 годзе паўтарыў гэты поспех. З 2006 года пачаў выступаць у сталых спаборніцтвах. У 2007 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Страсбургу, а ў 2008 годзе перамог на чэмпіянаце Еўропы ў Ліньяна і заваяваў бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне. У 2009 годзе Тыгран Марцірасян перайшоў у цяжэйшую вагавую катэгорыю. Дэбютаваўшы ў ёй на чэмпіянаце свету ў Кані, заняў другое месца, прайграўшы толькі кітайцу Лю Сяацзюню. У 2010 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы, упэўнена перамогшы ў абаіх практыкаваннях, а на чэмпіянаце свету ў Антальі змог узяць рэванш у кітайскага атлета і заваяваць званне чэмпіёна свету. Гэты поспех ён прысвяціў памяці свайго трэнера Ашота Мхітарана, які раптоўна сканаў за некалькі месяцаў да турніруТигран Мартиросян посвятил свою победу скончавшемуся тренеру Ашоту Мхитаряну. Тыгран Марцірасян увайшоў у гісторыю як першы спартсмен, які выйграў залаты медаль чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы сярод мужчын пад сцягам АрменііДа Тыграна Марцірасяна апошнім армянскім атлетам, які ставаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы сярод мужчын, быў Ісраел Мілітасян. Ён заваяваў гэта званне ў 1989 годзе яшчэ да здабыцця Арменіяй незалежнасці. У 2009 годзе Назелі Аўдалян стала чэмпіёнкай свету па цяжкай атлетыкі сярод жанчын.. Федэрацыя спартыўных журналістаў Арменіі прызнала яго лепшым спартсменам краіны 2010 годаЛауреаты спортивной Армении 2010 .

Спасылкі Тыгран Марцірасян на сайце Chidlovski.net Тигран Г. Мартиросян Тигран Г. Мартиросян: «Я пошёл по стопам отца»

Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года