Андрэ́й Міха́йлавіч Кулагін ( — ) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1921 года ў вёсцы Старое Закружжа (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).

Скончыў 7 класаў школы. З 1936 года працаваў на аўтарамонтным заводзе імя С. М. Кірава ў Магілёве. У 1939 годзе скончыў Магілёўскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Армавірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З ліпеня 1942 года — на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 2-м Беларускім франтах. Здзейсніў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветраныя баі, асабіста збіў 32 самалёты праціўніка і яшчэ 7 у групавых баях.

Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС, у 1954 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1956 года палкоўнік Кулагін у запасе. Жыў у Мінску. З 1959 года — на партыйнай рабоце, з 1961 года — інструктар, загадчык сектара ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947—1951).

Памёр 9 жніўня 1980 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Памяць Помнік на магіле. Імя А. М. Кулагіна прысвоена Магілёўскаму аэраклубуМогилёвский аэроклуб им. А. М. Кулагина і Старазакружскай сярэдняй школе Веткаўскага раёна. У гонар Героя названая адна з вуліц Магілёва. Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 80 на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Літаратура  — С. 570.

Спасылкі

Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 20 октября 1980 г. № 368 Об увековечении памяти Героя Советского Союза А. М. Кулагина

Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне