Барыс Іванавіч Ко́ўзан (, горад Шахты,  — , , БССР) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Адзіны лётчык-знішчальнік, які здзейсніў у паветраных баях 4 тараны.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Шахты (Растоўская вобласць Расіі). Скончыў 8 класаў школы ў Бабруйску. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 160-м знішчальным авіяцыйным палку Беларускай асобай ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. За час вайны Б. Коўзан выканаў 360 баявых вылетаў, правёў 170 паветраных баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Быў неаднаразова паранены.

Пасля вайны Б. І. Коўзан працягваў службу ў авіяцыі. У 1954 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і быў прызначаны начальнікам Разанскага аэраклуба ДТСААФ. З 1958 года палкоўнік Б. Коўзан у запасе. Жыў у Разані і працягваў працаваць начальнікам аэраклуба. З 1969 года жыў і працаваў у Мінску.

Памёр 31 жніўня 1985 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі

Памяць Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме, у якім жыў Б. І. Коўзан. У гонар Б. І. Коўзана названая адна з вуліц горада Бабруйск. Пошта Расіі ў 2004 годзе выпусціла паштовую марку ў гонар Героя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Шахтинцы — Герои Советского Союза // SHAKHT.RU — Шахтинский информационный портал Четвёртый таран // Советская Белоруссия № 189 (25071). Суббота, 1 октября 2016 Ковзан Борис Иванович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках