Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Славацічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Пабудавана каля 1788 года з цэглы графам Іванам Грабоўскім.
Архітэктура Помнік архітэктуры барока. Вырашана суцэльным прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда з рызніцай. Драўляны франтон двухсхільнага даху прарэзаны чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Вось сіметрыі галоўнага фасада вылучана прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном хораў над ім.
Літаратура — С. 191 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Славацічы Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1788 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока