Гаар Мікаэлаўна Гаспаран (, народжаная Хачатран, , 14 снежня 1924, , Каралеўства Егіпет — 16 мая 2007, , Арменія) — савецкая армянская оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Біяграфія Гаар Гаспаран нарадзілася 14 снежня 1924 годаБольшая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 51 (доп.). А — Я. 1958. 460 стр., илл.; 21 л. илл. и карт. (паводле іншых крыніц — 12 лютага 1922 годаТеатральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссёр) ў Каіры (паводле іншых крыніц у мястэчку Ібрагім-ШаркіяйОна была волшебницей…) (Егіпет).

Вучылася ў Каіры ў коледжы Галусцянаў, у якім выкладалі і музыку. Спявала ў армянскай царкве Грэгара Лусаворыча (Рыгора Асветніка). Музычную адукацыю атрымала пад кіраўніцтвам прафесараў з Італіі Эліз Фельдман і Вінчэнца Кара.

У 1940—1948 годах была салісткай Егіпецкага дзяржаўнага радыё, паспяхова выступала з сольнымі канцэртамі.

У 1948 годзе пераехала ў СССР, Армянскую ССР.

З 1949 года — салістка Армянскага тэатра оперы і балета ім. А. А. Спендыярава, дзе праспявала загалоўныя партыі ў дваццаці трох операх.

У канцэртных праграмах яе рэпертуар утрымваў каля пяцісот твораў французскіх, нямецкіх і італьянскіх кампазітараў (Ё. С. Бах, Г. Ф. Гендэль, В. А. Моцарт, Ё. Штраус, Э. Грыг, Р. М. Гліэр, С. В. Рахманінаў, П. І. Чайкоўскі, Камітас, італьянскія майстры рэлігійнай музыкі і іншыя).

Гастралявала ў многіх гарадах СССР і за мяжой (Польшча, Венгрыя, Румынія, Англія, Францыя, Японія, ЗША, Канада, Бразілія, Мексіка, Турцыя).

З 1964 года выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі ім. Камітаса (прафесар з 1973). Падрыхтавала цэлую пляяду выдатных спевакоў і спявачак. Вучнем быў і яе муж Тыгран Леванян.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—8 скліканняў (1966—1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР 5 склікання.

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран сканала 16 мая 2007 года ў Ерэване. Пахавана ў пантэоне парка імя КамітасаГоар Гаспарян будет похоронена в пантеоне имени Комитаса.

Спасылкі

Официальный сайт Ереванской государственной консерватории им. Комитаса (http://www.conservatory.am )

Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Арменіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ерэвана Катэгорыя:Выкладчыкі Ерэванскай кансерваторыі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР Катэгорыя:Пахаваныя ў пантэоне Камітаса