BMW 3/20 PS — першы аўтамабіль нямецкага вытворцы BMW, які быў распрацаваны выключна самой BMW. Ён выпускаўся з 1932 па 1934 гады, замяніўшы мадэль 3/15, якая выраблялася па ліцэнзіі Austin Motor Company і была копіяй Austin 7.

Канструкцыя

Рухавік 3/20 мадэлі базіраваўся на рухавіку Austin 7, якія выкарыстоўваліся ў мадэлях серыі 3/15, але меў адрозненні: яго каленчаты вал круціўся ў падшыпніках слізгання, а не ў падшыпніках качэння і меў ход поршня ў 80 мм, з рабочым аб’ёмам 788 мм³Norbye, с.30. Канструкцыя новага рухавіка таксама мела вадзяную помпу і галоўку блока цыліндраў з верхнім размяшчэннем клапанаў. Гэтыя змены павялічылі магутнасць рухавіка да 20 к. с., але гэта не змяніла падаткаабкладальную катэгорыю 3 PS, што абумовіла пазначэнне мадэлі 3/20Unixnerd: BMW’s Early History.

Колавая база мадэлі 3/20 была большай, чым у 3/15, а кузаў на 76 мм ніжэйшым. 3/20 выкарыстоўвала хрыбтовую раму, што таксама адрознівала яе ад 3/15, якая мела раму «A» ад Austin 7Noakes, с.24Robson, с.36. Яна ўспадкавала ад 3/15 DA-4 незалежную пярэднюю падвеску, задняя падвеска стала незалежнай, з хісткімі паўвосямі і папярочнымі рысорамі, якія выкарыстоўваліся і сперадуNorbye, с.30. Стандартныя кузавы для аўтамабіля вырабляліся фірмай Daimler-Benz у ЗіндэльфінгенеNorbye, с.30.

Журналіст і інжынер Ёзэф Ганц, які крытыкаваў сістэму падвескі мадэлі 3/15 DA-4 у часопісе Motor-KritikArticle ‘Die Schwingachse des Kleinen,’ Motor-Kritik magazine, issue 3, early February 1931, стаў працаваць у ліпені 1931 года кансультантам па распрацоўцы 3/20 АМ-1.

Былі пабудаваны чатыры версіі мадэлі серыі 3/20: АМ 1, АМ 2, АМ-3 і АМ-4, дзе АМ азначала Аўтаклуб МюнхенNorbye, с.30.

Літаратура

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 3/20 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі