Харо́мскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Харомск.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хорскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Пасля скасавання раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў.

Склад Вёска Вугалец Вёска Лісовічы Вёска Туры Вёска Харомск Вёска Хорск

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3246 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,1 % — беларусы, 1,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2574 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Давыд-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе