Франц Ко́нрад фон Гё́тцэндорф, таксама Хётцэндорф (; — ) — аўстра-венгерскі генерал-фельдмаршал (25.11.1916) і начальнік генеральнага штаба аўстра-венгерскіх войскаў напярэдадні і падчас Першай сусветнай вайны), ваенны тэарэтык.

Біяграфія Нарадзіўся ў Пенцынге, прыгарадзе Вены, у сям’і адстаўнога гусарскага палкоўніка і вядомай венскай актрысы, дачкі вядомага мастака Кюблера. Гётцэндорф належаў да паўднёва-мараўскага арыстакратычнага рода, яго прадзед быў у 1816 годзе ўзведзены ў нашчадкавае дваранства з дабаўленнем да свайго прозвішча — Конрад — дзявочага прозвішча сваёй жонкі, якая паходзіла з палацінацкай сям’і фон Гётцэндорф.

У 1871 годзе скончыў элітную Тэрэзіянскую ваенную акадэмію. Пачаў сваю афіцэрскую службу ў 11-м егерскім батальёне.

У перыяд з 1874 па 1876 год Конрад праходзіць курс Ваеннай акадэміі генеральнага штаба () і ў 1878 годзе ў чыне обер-лейтэнанта ўдзельнічае ў паходзе падчас акупацыі Босніі і Герцагавіны. Працягваючы служыць на паўднёвай мяжы, Конрад у 1882 годзе камандзіруецца ў сакрэтную паездку па Сербіі, у якой блізка знаёміцца з жыццём гэтай краіны.

У 1882 годзе Конрад ротным камандзірам прымае ўдзел у падаўленні інсургенцкага руху ў паўдневай Далмацыі.

З 1883 па 1887 год Конрад знаходзіцца на пасадзе начальніка штаба 11-й пяхотнай дывізіі ў Львове (, а з 1888 года ў сценах Ваеннай акадэміі ў якасці лектара тактыкі, на гэтай пасадзе ён знаходзіцца да 1892 года.

У 1886 годзе Гётцэндорф ажаніўся з Вільмай Ле Б’ю () (1860—1905), ад якой у іх нарадзіліся чацвёра сыноў. Пасля смерці жонкі ў 1905 годзе Гётцэндорф ажэніцца паўторна 19 кастрычніка 1915 года на ўжо разведзенай у той момант Віргініі фон Райнінгхаўс (), якая стала маці яшчэ шасцярых яго дзяцей. Другая жаніцьба выклікала скандал у грамадстве, так як жонка адмовілася перайсці з кальвінізму ў каталіцтва, а таксама пасварыла яго з дзецьмі ад першага шлюбу, так як шлюб адбыўся супраць іх волі.

У 1892 годзе Конрад вяртаецца ў строй для цэнзавага камандавання батальёнам (у 93-м пяхотным палку) і затым прызначаецца камандзірам пяхотнага палка. Восенню 1903 года Конрад ужо на пасадзе начальніка 8 пяхотнай дывізіі (у Інсбруку — у Ціролі), паступова прасоўваючыся на пасаду камандзіра корпуса.

У 1906 годзе пры падтрымцы наследніка прастола эрцгерцага Франца Фердынанда прызначаны начальнікам Генеральнага штаба. На гэтай пасадзе адрозніваўся энергічнай дзейнасцю па рэарганізацыі і пераўзбраенню арміі, узмацнення артылерыі. Як кіраўнік т. зв. «ваеннай партыі», выступаў за правядзенне Аўстра-Венгрыяй агрэсіўнай знешняй палітыкі: прэвентыўнай вайны з Сербіяй і Чарнагорыяй, устанаўленню гегемоніі ў Албаніі. Не давяраючы саюзу з Італіяй, заклікаў да ўмацавання аўстра-італьянскай мяжы. У сувязі з гэтым Конрад фон Гётцэндорф знаходзіўся ў канфлікце з парламентамі абедзвюх частак імперыі, а таксама міністрам замежных спраў Алаізам фон Эрэнталем і ў 1911—1912 гадах быў адхілены ад пасады начальніка Генеральнага штаба. 26 снежня 1912 года быў зноў прызначаны начальнікам Генштаба аўстра-венгерскай арміі.

Першая сусветная вайна

Конрад фон Гётцэндорф з неверагоднай энергічнасцю пасля Сараеўскага забойства павёў справу да аб’яўлення вайны Сербіі. Ён моцна пераацэньваў сілу аўстра-венгерскай арміі, думаючы, што яна зможа на роўных супрацьстаяць рускай арміі, і лічыў, што больш слабую імперыю Габсбургаў заўсёды і ва ўсім падтрымае Германія. Нарэшце ён лічыў, што калі старажытнай імперыі Габсбургаў наканавана загінуць, то трэба загінуць з гонарам, не страціўшы вайсковы гонар Аўстрыі. З абвяшчэннем мабілізацыі ён стаў начальнікам палявога Генштаба пры галоўнакомандуючым эрцгерцаге Фрыдрыху, фактычна кіруючы ўсімі дзеяннямі аўстрыйскай арміі, у першую чаргу на карпацкім (рускім) фронце.

Пад яго кіраўніцтвам армія двуадзінай манархіі адразу перайшла ў наступленне ў самым слабым месцы рускага фронту — у раёне Люблін-Холм. Надыходзячая 1-я армія генерала Віктара Данкля пад Краснікам 7—12 жніўня нанесла паражэнне 4-й рускай арміі генерала барона А. Е. Зальца. Але рускія перагрупавалі свае войскі, падвезлі рэзервы і нападзенне аўстрыйцаў было адбітае. У той жа час 3-я і 8-я рускія арміі генералаў М. У. Рузскага і А. А. Брусілава ў ходзе Галіцыйскай бітвы нанеслі цяжкае паражэнне войскам Аўстра-Венгрыі, 21 жніўня рускія войскі ўвайшлі ў сталіцу Галіцыі — Лемберг, усяго аўстра-венгерскія войскі страцілі 400 тысяч чалавек, з якіх палоннымі — 100 тысяч. Страты рускіх армій былі ўдвая менш. Адказнасць за разгром у Галіцыі нясе Конрад фон Гётцэндорф. Германскі саюзнік, захоплены цалкам маршам на Парыж, амаль нічым не падтрымаў Аўстра-Венгрыю, і Гётцэндорф па праве назваў гэта здрадай. Яму належыць і збаўчая для гінучай Аўстра-Венгрыі ідэя Горліцкай аперацыі, у якой, выкарыстоўваючы перакінутыя з Заходняга фронту адборныя нямецкія дывізіі, і ў асаблівасці цяжкую і звышцяжкую артылерыю, быў дасягнуты рэванш за разгром у Галіцыі. Новым зруйнавальным ударам з усходу для саслабленай Аўстра-Венгрыі стала рускае наступленне летам 1916 года (Брусілаўскі прарыў), зноў ад поўнага знішчэння аўстрыйцаў выратавалі перакінутыя з Заходняга фронту нямецкія войскі.

Пасля ўступлення на трон новага імператара Карла Конрад быў з паніжэннем прызначаны камандуючым групай армій, якая стаяла на італьянскім фронце ў Ціролі. 15 ліпеня 1918 года ён быў адхілены ад гэтай пасады і прызначаны на дэкаратыўную пасаду ў лейб-гвардыі.

Пасля заканчэння вайны быў старшынёй саюза выпускнікоў Тэрэзіянскай акадэміі, займаўся вывучэннем філасофіі і рэлігіі.

Памёр на курорце Бад-Мергентхайм, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія ад хваробы жаўцяка. Быў з воінскімі ўшанаваннямі пахаваны ў Вене.

Сачыненні Да вывучэння тактыкі. , Wien 1891; Зборнік «Тактычных задач», , Heft 1-3 Wien 1892-1896; Увядзенне ў вывучэнне тактычнага статута. , Wien 1895; Баявая падрыхтоўка пяхоты, , Wien 1900; Пяхотныя пытанні і вопыт Бурскай вайны, , Wien 1903.

Літаратура

Шапошников Б. М.:Мозг армии (в 3 кн.). 1927—1929.

Спасылкі Біяграфія Франца Конрада фон Хетцендорфа на сайце «Хронаса» Біяграфія Франца Конрада фон Хетцендорфа на сайце «{ ваенна-гістарычны партал» Біяграфія Франца Конрада фон Хетцендорфа на сайце www.austro-hungarian-army.co.uk

Катэгорыя:Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)