Парыжскі кодэкс (таксама вядомы як «Кодэкс Перэса»: , ці ) — адзін з трох захаваных агульнапрызнаныхСапраўднасць яшчэ аднаго, чацвёртага кодэкса доўгі час аспрэчвалася. дакалумбавых кодэксаў мая, які датуецца посткласічным перыядам Месаамерыканскай храналогіі (каля 900—1521 гг. н.э.)Sharer and Traxler 2006, p. 126.. Дакумент вельмі дрэнна захаваўся і прыкметна сапсаваны па краях старонак, з-за чаго частка тэксту страчана. Кодэкс у значнай ступені звязаны з цыклам трынаццаці 20-гадовых катунаў і ўтрымлівае астранамічныя знакі мая.
Парыжскі кодэкс, як лічыцца, быў створаны на заходнім Юкатане, імаверна ў Маяпане. Як мяркуюць, кодэкс зроблены недзе каля 1450 года, у позні посткласічны перыяд (1200—1525 гг.). Не так даўно была прапанавана больш ранняя дата — 1185 год, што адносіць дакумент да ранняга посткласічнага перыяду (900—1200 гг.). Аднак, астранамічныя і каляндарныя звесткі ў кодэксе адпавядаюць цыклу класічнага перыяду з 731 па 987 г. н.э., што паказвае, што кодэкс можа быць копіяй намнога старэйшага помніка.
На сёння Парыжскі кодэкс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі ў Парыжы, у аддзеле рукапісаў, і зарэгістраваны ў каталогу як Mexicain 386Noguez et al 2009, p. 17. Bibliothèque Nationale de France 2011..
Фізічныя характарыстыкі Кодэкс зроблены з паласы даўжынёю 140 см і вышынёю 23,5 см, складзенай у 11 лістоў, запоўненых малюнкамі і тэкстам з абодвух бакоў. Парыжскі кодэкс вельмі дрэнна захаваўся і складаецца з рада фрагментаўCoe 1999, p. 200.; вапнавая грунтоўка кодэкса моцна размылася па краях, што прывяло да страты іерогліфаў і рысункаў, якія захаваліся толькі пасярэдзіне старонакSharer and Traxler 2006, p. 127..
Змест
Змест кодэкса ў асноўным рытуальны па сутнасці, і адзін бок кодэкса ўтрымлівае багоў-апекуноў і звязаныя рытуалы для цыкла з трынаццаці катунаў (20-гадовых цыклаў календара мая)Sharer and Traxler 2006, p. 127. Noguez et al 2009, p. 16.. Адзін фрагмент утрымлівае жывёл, якія прадстаўляюць астранамічныя знакі ўздоўж экліптыкі, уключаючы скарпіёна і пекарыCoe 1999, p. 217.; фрагменты гэтага «задыяка» мая намаляваныя на дзвюх старонках кодэксаSharer and Traxler 2006, p. 118.. На некаторых старонках ёсць заўвагі, зробленыя лацініцайNoguez et al 2009, p. 16..
На адным баку кодэкса ў афармленні кожнай старонкі ў цэлым прасочваецца аднатыпнае размяшчэнне фігур: постаць злева стаіць, а постаць справа сядзіць. На кожнай старонцы таксама прысутнічае іерогліф дня «ахаў», спалучаны з лікавым каэфіцыентам, які паказвае дату апошняга дня каляндарнага цыкла. Нягледзячы на дрэнны стан дакумента, захавалася дастаткова тэксту, каб можна было бачыць, што ў Парыжскім кодэксе асноўны рад дат адпавядае канчаткам катуна, што дазваляе рэканструяваць некаторыя са страчаных знакаў дат у тэксце. Кожная з сядзячых постацей звязана з зорным знакам, што паказвае, што яны прадстаўляюць кіруючае бажаство кожнага катуна.
Адваротны бок кодэкса больш разнастайны па змесце і ўключае раздзел, прысвечаны каляндарнаму цыклу пад кіраваннем Чака, бога дажджу. На дзюх старонках праілюстраваны дні 260-дзённага цыкла цалькіна, што адпавядае пачатку сонечнага года адзін раз за 52 гады (т.зв. Каляндарны круг). Апошнія дзве старонкі кодэкса адлюстроўваюць трынаццаць жывёл, якія прадстаўляюць т.зв. «задыяк».
Паходжанне Як і іншыя два агульнапрызнаныя кодэксы мая (Дрэздэнскі кодэкс і Мадрыдскі кодэкс), дакумент верагодна быў створаны на Юкатане; англійскі маяніст Дж. Эрык С. Томпсан лічыў верагодным, што Парыжскі кодэкс быў зроблены на заходнім Юкатане недзе паміж 1250 і 1450 гадаміSharer and Traxler 2006, p. 129.. Брус Лав адзначаў падабенствы паміж сцэнаю на старонцы 11 кодэкса і стэлаю 1 у Маяпане; грунтуючыся на гэтым, ён выказаў меркаванне, што кодэкс быў зроблены ў Маяпане каля 1450 годаRice 2009, pp. 32-33.. Аднак глыбейшы аналіз вышэйназванай стэлы падводзіць да іншай даты — 1185 года, паказваючы, што каляндарныя звесткі могуць адносіцца да больш ранняга катуннага цыкла, чым прапанаваны Б. Лавам. Астранамічныя і каляндарныя звесткі ў Парыжскім кодэксе адпавядаюць цыклу класічнага перыяду з 731 па 987 г. н.э., паказваючы, што кодэкс можа быць копіяй намнога больш ранняга дакументаVail 2006, p. 504..
Адкрыццё Парыжскі кодэкс выявіўся ў 1859, калі Леан дэ Росні (Léon de Rosny) знайшоў яго ў кашы са старымі паперамі каля каміна ў Нацыянальнай бібліятэцы ў ПарыжыSharer and Traxler 2006, p. 127. Drew 1999, p. 82.. Відавочна, кодэкс быў абследаваны недзе за 25 год да таго вучонымі і быў зарэгістраваны ў каталогу, аднак невядома, як дакумент трапіў у ПарыжDrew 1999, p. 83.. Дакумент быў знойдзены з кавалкам паперы, паводле якога кодэкс адносіўся да калекцыі каланіяльных дакументаў мая, сабраных Хуанам Піа Перэсам (Juan Pío Pérez)Noguez et al 2009, p. 17..
Зноскі
Літаратура
Дадатковая літаратура
Спасылкі
Парыжскі кодэкс на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Францыі, з выявамі (у грамадскім набытку) арыгінальнага дакумента. Парыжскі кодэкс на сайце бібліятэкі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, з рэканструяванымі выявамі старонак.
Катэгорыя:Кодэксы мая Катэгорыя:Зборы Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Катэгорыя:Месаамерыканскія кодэксы