Афе́лія Ка́рапетаўна Амбарцумя́н (; 9 студзеня 1925 — 13 чэрвеня, 2016) — савецкая і армянская спявачка, народная артыстка Армянскай ССР (1959).

Біяграфія Афелія Амбарцумян нарадзілася ў Ерэване. Скончыла музычнае вучылішча імя Раманоса Мелікяна, пасля чаго была запрошана ў ансамбль народных інструментаў радыё. Выконвала творы Саят-Навы. Узнагароджана Ордэнам Святога Месропа Маштоца за вялікі ўклад у армянскае песеннае мастацтва.

Спасылкі Офелия Амбарцумян, королева армянской песни Песня Афеліі Амбарцумян, словы і музыка Саят-Навы

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Арменіі