Юрый Іосіфавіч Нікі́цін (нар. ) — вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар біялагічных навук (1976), прафесар (1979).

Біяграфія Ю. І. Нікіцін нарадзіўся ў вёсцы Сяляне Заходнедзвінскага раёна Калінінскай (сучаснай Цвярской) вобласці. У 1950 годзе скончыў Навумаўскі ветэрынарны тэхнікум (Пскоўская вобласць), працаваў ветэрынарным фельчарам. У 1957 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом, начальнікам раённай сельгасінспекцыі, старшынёй райвыканкама ў Заходнедзвінскім раёне. У 1962 годзе аспірант кафедры фізіялогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1969 года г. дацэнт кафедры, у 1979—2006 гг. прафесар кафедры фізіялогіі. З кастрычніка 1968 г. па лістапад 1971 г. дэкан факультэта завочнага навучання, з красавіка 1978 г. па студзень 1979 года — дэкан ветэрынарнага факультэта.

Навуковая дзейнасць Ю. І. Нікіцін вывучэннем фізіялогіі стрававання і рэзістэнтнасці сельскагаспадарчай жывёлы. З'яўляецца аўтарам 118 навукова-метадычных прац.

Сярод апублікаванага: Справочник клинико-биологических показателей животных (2001); Физиологические показатели животных (2008); Справочник клинико-биологических показателей животных (2001); Физиологические основы этологии сельскохозяйственных животных (2003); Физиология сельскохозяйственных животных (2006, 2008 г.) і інш.

Ю. І. Нікіцін з'яўляецца аўтарам 4-х рацяналізатарскіх прапаноў. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, граматай Міністэрства адукацыі, значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Літаратура

Спасылкі История кафедры нормальной и патологической физиологии ГУО «Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины» История факультета заочного обучения ГУО «Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины»

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці