Старасо́жжа — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, за 2 км на поўнач ад горада Чачэрск, каля вёскі Іпалітаўка, у басейне ракі Сож.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 2,3 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 4,75 км.
Возера старычнае. На захадзе возера абмежавана высокім (10—17 м) карэнным берагам Сожа, на ўсходзе — поймай ракі.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа