Павел Яўгенавіч Луко́мскі ( — ) — савецкі ўрач-тэрапеўт, кардыёлаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія П. Я. Лукомскі нарадзіўся ў мястэчку Сувораўскі штаб (у сучаснай Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1923—1926 гг. праходзіў ардынатуру, пасля яе застаўся на кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1927 годзе асістэнт, потым кіраўнік кафедры факультэцкай тэрапіі і прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб, з 1943 г. прафесар. Да 1949 г. працаваў у Чалябінскім медыцынскім універсітэце. З 1949 г. загадчык кафедрай факультэцкай тэрапіі і адначасова галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя СССР. З 1953 г. П. Я. Лукомскі — загадчык кафедрай шпітальнай тэрапіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (сучасны Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова).

Памёр П. Я. Лукомскі 8 красавіка 1974 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць П. Я. Лукомскаму належаць працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. Апублікаваў больш за 170 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфіі. Узначальваў Навуковы Савет па сардэчна-сасудзістым захворванням пры Прэзідыуме Акадэміі медыцынскіх навук СССР. З'яўляўся адным з арганізатараў і першым старшынёй Усесаюзнага кардыялагічнага таварыства, з 1966 года — галоўным рэдактарам часопіса «Кардыялогія».

Узнагароды і званні Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай працы 2 ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Дзяржаўная прэмія СССР 1969 г. медалі Заслужаны дзеяч навукі РСФСР Ганаровы член навуковых кардыялагічных таварыстваў ГДР, ПНР, ЗША.

памяць У горадзе Чалябінску мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў П. Я. Лукомскі.

Літаратура  — С. 365.

Спасылкі

Гісторыя кафедры шпітальнай тэрапіі № 1 Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага інстытута імя М. І. Пірагова Степанова А. Е. П. Е. Лукомский (К 100-летию со дня рождения) // Кардиология, 1999. — № 9. — С. 4—7.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках