Зааспора (ад заа- + спора), зоаганідый — рухомая клетка (спора) водарасцей і некаторых грыбоў, якая служыдь для бясполага размнажэння і рассялення.
Утвараецца ў аднаклетачным органе — зоаспарангіі. У адрозненне ад тыповай расліннай клеткі пазбаўлена шчыльнай абалонкі. У многіх водарасцей зааспоры, акрамя храматафору, маюць таксама чырвонае вочка і пульсуючыя вакуолі. У вадзе зааспора перамяшчаецца з дапамогай жгуцікаў, якія праз некаторы час губляе, утварае шчыльную абалонку і развіваецца ў новы арганізм водарасці ці грыба.
У ааміцэтаў зааспоры маюць два жгуцікі — пярэдні пёрысты і кнутападобны задні, што ўласна i служыць для перамяшчэння.
Літаратура
Катэгорыя:Бясполае размнажэнне Катэгорыя:Водарасці