Свято́е — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаперня Полацкага раёна, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,98 км.
Вакол возера забалочаная пойма, на поўдні — лес.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы