Tesla Inc. (раней Tesla Motors) — амерыканская аўтамабільная кампанія з Крэмніевай даліны, арыентаваная на вытворчасць электрамабіляў. Названа ў гонар сусветна вядомага электратэхніка і фізіка Ніколы Теслы.
Мадэльны шэраг Tesla Model S
Канцэпт аўтамабіля прадставілі 26 сакавіка 2009 года ў горадзе Хотарн, Каліфорнія.
Пастаўкі аўтамабіляў у ЗША пачаліся 22 чэрвеня 2012 года. Стартавы кошт пачынаецца ад 75750 долараў у ЗША.
Tesla Model X
9 лютага 2012 года кампанія прадставіла прататып новай мадэлі — красовер пад назвай Tesla Model X.
У 1-м квартале 2016 года было прададзена 2400 Tesla Model X.
Tesla Model 3
Model 3 першапачаткова мела назвы Model E і «BlueStar», новую назву анансавалі 15 ліпеня 2014 года.
Марцін Эберхард 30 ліпеня 2007 паведаміў, што аўтамабіль будзе ў продажы да 2012 года. Называўся кошт у межах 30000 долараў. Але запуск перанеслі на 2017 год, кошт паднялі да 35000 долараў ЗША.Ілан Маск аб’явіў пра выхад бюджэтнага электрамабіля Tesla Model 3 у 2017 годзе
Мадэль была прадстаўлена 1 красавіка 2016 года.
Tesla Model Y
Красовер сярэдняга класа, прадстаўлены ў сакавіку 2019 года. Вытворчасць пачалася ў студзені 2020, пастаўкі кліентам — 13 сакавіка 2020 года.
Знятыя з вытворчасці Tesla Roadster
Tesla Roadster — спартыўны электрамабіль, першы аўтамабіль кампаніі. Афіцыйная прзентацыя адбылася 19 ліпеня 2006 года ў горадзе Санта-Моніка, Каліфорнія.
Гэтая мадэль была ў продажы да 2012 года.
Гісторыя Кампанія Tesla (заснаваная як Tesla Motors) была зарэгістравана 1 ліпеня 2003 года Марцінам Эберхардам і Маркам Тарпенінгам. У лютым 2004 года трое заснавальнікаў прыцягнулі інвестыцыі ў памеры 7,5 млн долараў ЗША, пры гэтым Ілан Маск унёс 6,5 млн долараў. Маск стаў старшынёй савета дырэктараў і прызначыў Эберхарда генеральным дырэктарам.
Прататыпы першага аўтамабіля Tesla былі афіцыйна прадстаўлены публіцы 19 ліпеня 2006 года ў Санта-Моніцы (Каліфорнія).
У 2006 годзе Маску ўдалося прыцягнуць 100 млн долараў. У выніку Tesla пачала вытворчасць сваёй першай мадэлі Roadster у 2008 годзе.
У студзені 2010 года Tesla атрымала ад Міністэрства энергетыкі ЗША пазыку ў памеры 465 мільёнаў долараў, якую кампанія пагасіла ў 2013 годзе.
У траўні 2010 года Tesla пачала будаўніцтва фабрыкі ў Фрымонце (Каліфорнія) для вытворчасці Model S.
29 чэрвеня 2010 года Tesla пачала першаснае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) на NASDAQ і прыцягнула 226 мільёнаў долараў, стаўшы першай амерыканскай аўтамабільнай кампаніяй, якая ажыццявіла IPO, пасля Ford Motor у 1956 годзе.
У чэрвені 2012 года Tesla пачала вытворчасць свайго другога аўтамабіля - Model S. У ліпені 2017 года Tesla пачала прадаваць седан Model 3.
14 сакавіка 2019 года быў прадстаўлены новы электрамабіль Tesla Model Y.
У студзені 2020 года капіталізацыя кампаніі ўпершыню перавысіла 100 мільярдаў долараў.
10 сакавіка 2020 года быў выраблены мільённы электрамабіль маркі. Юбілейным стаў красовер Model Y чырвонага колеру.
У лістападзе 2020 года Tesla, Uber і яшчэ 26 амерыканскіх кампаній заснавалі арганізацыю Zero Emission Transport Association (ZETA), якая будзе лабіраваць павелічэнне колькасці электрамабіляў у ЗША.
25 кастрычніка 2021 года капіталізацыя кампаніі перавысіла 1 трлн долараў.
Вытворчасць Tesla Factory (Фрымант, Каліфорнія, ЗША) thumb|Tesla Model S на канвееры фабрыкі Тэсла ў Фрыманце Прадукцыя: Tesla Model S (з 2012 года) і Tesla Model X (з канца 2015 года) — магутнасць да 100 000 адз. у год. Tesla Model 3 (з 2017 года) і Tesla Model Y (з 2020 года) — магутнасць да 550 000 у год.
Агульная магутнасць — 650 тысяч машын у год.
Tesla Gigafactory 1 (Невада, ЗША) thumb|Tesla Giga Nevada у 2019 годзе Гігафабрыка была ўзведзена на тэрыторыі плошчай каля 12 мільёнаў квадратных метраў на ўсход ад Рына, у паўночнай Невадзе. Будаўніцтва пачалося летам 2014 года, а ў канцы 2016 года стартавала першая чарга вытворчасці элементаў і акумулятараў. У праектаванні фабрыкі таксама актыўна ўдзельнічаў Panasonic, які ўвайшоў у якасці партнёра ў кіраванне новым заводам.
Ажыццяўляе вытворчасць літый-іённых акумулятараў, назапашвальнікаў энергіі і прывадаў. Таксама тут знаходзіцца доследна-прамысловая пляцоўка па распрацоўцы Tesla Semi.
Пачатак дзейнасці 2016 Лакацыя акруга Сторы, штат Невада, ЗША Агульная плошча 11 590 000 кв. м. Колькасць супрацоўнікаў 7000 Вытворчая магутнасць каля 70 ГВтг у год Прадукцыя ячэйкі тыпу 21700
Tesla Gigafactory 2 (Нью-Ёрк, ЗША) Вырабляе сонечныя батарэі і назапашвальнікі энергіі.
Tesla Gigafactory 3 (Шанхай, КНР) Выпускае Tesla Model 3 (з канца 2019 года) і Tesla Model Y (са снежня 2020 года). Магутнасць — больш 750 000 машын у год.
Tesla Gigafactory 4 (Брандэнбург, Германія) Выпускае Tesla Model Y. Вытворчасць пачалася ў сакавіку 2022 года. У чэрвені тэмпы вытворчасці дасягнулі адзнакі ў 1000 адзінак у месяц. Магутнасць ацэньваецца ў больш чым 250 000 машын штогод.
Tesla Gigafactory 5 (Остын, Тэхас) Выпускае Tesla Model Y (магутнасць — звыш 250 000 машын у год). Таксама плануецца, што тут будуць выпускацца пікапы Cybertruck, але іх запуск адкладзены на 2023 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі ЗША